Вы тут

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстаўка «Зандажы і міражы рэстаўрацыі»


Наколькі складана працаваць з вяртаннем і захаваннем спадчыны, ужо сёння можна будзе даведацца ў Нацыянальным гістарычным музеі. Тут адкрываецца выстаўка «Зандажы і міражы рэстаўрацыі», на якой прадстаўлены работы мастакоў творчага аб'яднання «Bastalіja».


За любым аб'ектам спадчыны стаяць гісторыя, культура і традыцыі яго стваральнікаў. Таму і працэс рэстаўрацыі немагчымы без такіх складнікаў, як зандажы (навукова-практычнае раскрыццё аб'екта) і міражы (яго міфалагічная сутнасць). Любая работа пачынаецца з творчага асэнсавання гістарычнага помніка. Мала проста валодаць тэхналогіямі. Трэба ўлічыць час і месца стварэння аб'екта, даследаваць гісторыка-культурны пласт, а гэта і выяўленчае мастацтва, і песенны фальклор, і традыцыі, і мова.

Выстаўка — першы творчы праект фестывалю манументальнага мастацтва «Манумент», які ладзіцца Беларускім саюзам мастакоў. У яе межах пройдуць аўтарскія экскурсіі мастакоў-рэстаўратараў творчага аб'яднання «Bastalіja», якое працуе з аб'ектамі спадчыны, што з'яўляюцца своеасаблівымі гістарычнымі візітоўкамі нашай краіны, таму любое рашэнне рэстаўратараў прымаецца калегіяльна ў спрэчках і доказах.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць даведацца больш пра тыя аб'екты, без якіх не абыходзілася традыцыйнае беларускае мястэчка — гэта царква, касцёл, сінагога, сядзіба. У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы даследаванняў роспісаў Вялікай сінагогі ў Слоніме, сядзібы ў Лошыцы, Мінскага сабора святых Пятра і Паўла, капэлы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Палацава-замкавым комплексе ў Нясвіжы.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю — pixabay.com

Загаловак у газеце: Сакрэты рэстаўратараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».