Вы тут

Цыкланічны віхор прынёс нам сур'ёзныя ліўні і нават град


Кароткачасовыя, але досыць моцныя дажджы, а месцамі і з навальніцамі чакаюцца ў нашай краіне на працягу рабочага тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, другі тыдзень чэрвеня прынясе нам цэлы «букет» сінаптычных непрыемнасцяў. Гэта паўднёвы цыкланічны віхор, які «завіс» над Украінай, працягвае пастаўляць у нашу краіну цёплую няўстойлівую паветраную масу. Таму эксперты ад надвор'я абяцаюць раптоўныя, шквалістыя ўзмацненні ветру, потым нас чакаюць навальніцы, якія месцамі будуць суправаджацца градам, а час ад часу — дастаткова моцнымі ліўнямі. Добра, што не ўсюды і не заўсёды, але настрой нам гэта сапсуе.

Сёння ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У другой палове дня ва ўсходніх рэгіёнах пры навальніцах месцамі магчымыя град, моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с. І гэта на фоне дастаткова высокай тэмпературы паветра, максімальныя паказчыкі якой складуць ад плюс 21 градуса да 27 цяпла.

І ў сераду ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад 10 цяпла да плюс 15 градусаў. Удзень паветра таксама прагрэецца да 20—27 цяпла.

Падобнае надвор'е будзе і ў чацвер, толькі спякота крыху спадзе. У гэты дзень, 10 чэрвеня, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночнай чвэрці, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 10—15 градусаў вышэй за нуль, удзень — 19—26 цяпла.

Згодна з доўгачасовым прагнозам айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 20—27 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.