Вы тут

Новую кнігу пра жыццё святой Еўфрасінні прадставяць у Полацку


У полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання 12 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя новай кнігі кандыдата гістарычных навук, археолага Сяргея Тарасава «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння. Яе час, яе крыж», піша БелТА.


Фота: gorod214.by

Музей запрашае на сустрэчу ў 14.30. Новая праца стала справай усяго жыцця Сяргея Тарасава, асабліва актыўна над ёй ён працаваў у апошнія гады. Выдадзеная абмежаваным накладам, кніга ўжо стала рэдкасцю, але ўдзельнікі прэзентацыі змогуць набыць асобнік і атрымаць аўтограф аўтара, адзначылі ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

Гісторык прапануе разам са святой Еўфрасінняй прагуляцца па старажытнаму Полацку, перанесціся ў яе няпростыя гады ў манастыры, прайсці ўвесь шлях прападобнай да Канстанцінопаля і Ерусаліма, потым да Кіева і вярнуцца ў Полацк. Аўтар таксама абяцае распавесці сваю версію, дзе можа знаходзіцца згублены ў гады Вялікай Айчыннай вайны крыж 1161 года, а таксама пазнаёміць з майстэрняй Лазара Богшы. Знойдзеныя Сяргеем Тарасавым новыя матэрыялы пральюць святло на агульнапрызнаныя факты пра жыццё Еўфрасінні Полацкай і ўдакладняць яе біяграфію.

Жыхароў суседняга Наваполацка запрашаюць на прэзентацыю кнігі 13 чэрвеня ў 12.00. Яна пройдзе ў гарадскім Музеі гісторыі і культуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».