Вы тут

Наталля Качанава: Беларусь многаму вучыцца ў Кітая


Для Беларусі Кітай з'яўляецца блізкім сябрам і партнёрам, мы прытрымліваемся падобных поглядаў па ключавых міжнародных праблемах, з агульных пазіцый выступаем за фарміраванне справядлівага парадку, паміж краінамі склаўся высокі ўзровень палітычнага даверу, напрацаваны пазітыўны вопыт узаемадзеяння на ўсіх узроўнях, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава падчас відэаканферэнцыі са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу. З беларускага боку ў сустрэчы таксама ўзяў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.


Фота: БелТА.

Наталля Качанава: «Беларусь многаму вучыцца ў Кітая»

— Беларусь даражыць і ганарыцца сваімі адносінамі з вялікім Кітаем, якія дасягнулі ўзроўню стратэгічных дзякуючы сяброўству Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна, рэгулярнаму абмену візітамі. Вельмі хацелася б, каб нашы лідары сустракаліся часцей. Мы разумеем: нішто не заменіць асабістых сустрэч. І ўпэўнены, што, як толькі выпадзе магчымасць, яны сустрэнуцца як добрыя сябры і галоўныя ідэолагі ў развіцці адносін нашых краін, — адзначыла Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што Беларусь многаму вучыцца ў Кітая, аўтарытэт і ўплыў якога на міжнароднай арэне імкліва растуць. Краіны сумесна рэагуюць на ўсе рызыкі і выклікі, разам абараняюць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця.

— Беларусь і Кітай вядуць актыўны міжпарламенцкі дыялог. Савет Рэспублікі — палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, таму мы бачым будучыню ў развіцці прамых кантактаў паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая, пашырэнні непасрэднага ўзаемадзеяння паміж абласцямі, правінцыямі
і гарадамі дзвюх краін. Упэўнена, што наша сустрэча будзе садзейнічаць актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння нашых краін на карысць беларускага і кітайскага народаў, — рэзюмавала Наталля Качанава.

Уладзімір Андрэйчанка: «Падтрымаем ініцыятывы аб інфармацыйнай бяспецы»

Беларусь і Кітай — стратэгічныя партнёры, якія выбудоўваюць адносіны на аснове ўзаемнага даверу, павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго, лічыць Уладзімір Андрэйчанка. Тавараабарот паміж Беларуссю і Кітаем за мінулы год склаў каля пяці мільярдаў долараў. Гэта другая пазіцыя пасля Расіі, хоць раней Кітай быў на трэцім месцы.

— Перакананы, што нашы краіны максімальна кансалідуюць свае намаганні і праз рэалізацыю маштабных праектаў супрацоўніцтва прадэманструюць неэфектыўнасць палітыкі санкцый і дыктату, пацвердзяць значнасць узаемадзеяння ў вырашэнні пытанняў сусветнага парадку дня.

Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў Кітаю за прынцыповую і аргументаваную пазіцыю ў рамках Савета Бяспекі ААН, Савета ААН па правах чалавека і Трэцяга камітэта Генеральнай асамблеі ААН.

— Разлічваем на важкае слова Кітая ў ІКАО для вырашэння сітуацыі вакол экстраннага прызямлення самалёта Ryanaіr у Мінску. Такая падтрымка асабліва каштоўная, калі на нашу краіну аказваецца ціск, а праз нас — і фактычна на нашых аднадумцаў. Не ўсім па душы, што мы цесна супрацоўнічаем з Кітаем, што мы ў ліку першых падтрымалі ініцыятыву «Пояс і шлях». Пра гэта не раз казаў кіраўнік дзяржавы, — заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён адзначыў, што беларускія парламентарыі будуць і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі ініцыятывы «Пояс і шлях» на шматбаковых пляцоўках, падтрымліваць пазіцыю Кітая па сітуацыі ў Сіньцзяне, Сянгане, Тыбеце і Тайвані.

— Нядаўна беларускія парламентарыі выбраны ў склад органаў МПС. У гэтай арганізацыі мы маем намер актыўна ўзаемадзейнічаць з кітайскімі калегамі. Прапануем сумесна выступіць на міжнародных пляцоўках у падтрымку ініцыятыў, вылучаных кіраўнікамі нашых дзяржаў, — аб інфармацыйнай бяспецы і стварэнні пояса лічбавага добрасуседства.

Супрацоўніцтва ў сферы навукі, аховы здароўя і грамадскіх арганізацый будзе развівацца

Наталля Качанава, у сваю чаргу, спынілася на сумесных з КНР ініцыятывах у сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, адзначыўшы, што супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы бачыцца вельмі перспектыўным.

— Мы зацікаўлены ў стварэнні сумесна з рэгіёнамі Кітая навукова-тэхнічных паркаў і цэнтраў, развіцці практычнага супрацоўніцтва ў галіне інавацыйнай эканомікі, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Беларусь — гэта краіна, якая ў ліку першых адгукнулася на ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях» і актыўна ўдзельнічае ў ёй. Развіццё гэтай канцэпцыі суправаджаецца рознымі навуковымі і гуманітарнымі праектамі.

Нашы краіны актыўна ўзаемадзейнічаюць у сферы аховы здароўя. Беларусь у ліку першых адрэагавала на пачатак эпідэміі і аказала пасільную гуманітарную дапамогу Кітаю. І ў сваю чаргу наша краіна шчыра ўдзячная кітайскім сябрам за тое, што, калі бяда прыйшла ў Беларусь, Кітай бязвыплатна паставіў медыцынскае абсталяванне, сродкі індывідуальнай аховы, экспрэс-тэсты і вакцыну. Сітуацыю па захворванні COVІD-19 у Беларусі спікер назвала
стабільнай і кантраляванай. Прымаюцца меры барацьбы з каранавірусам кропкава з акцэнтам на найбольш уразлівыя катэгорыі насельніцтва.

— Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Кітаем па супрацьдзеянні каранавіруснай інфекцыі ў галіне распрацоўкі і вытворчасці вакцын. Перспектыўнай з'яўляецца дасягнутая дамоўленасць аб падрыхтоўцы і падпісанні дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, — канстатавала Наталля Качанава.

Закранула старшыня Савета Рэспублікі і пытанне супрацоўніцтва Беларускага саюза жанчын і Усекітайскай федэрацыі жанчын. Арганізацыі прытрымліваюцца падобных прынцыпаў дзейнасці, таму ўзаемадзеянне паміж імі плённа развіваецца. Падрыхтаваны праект пагаднення аб супрацоўніцтве, і дакумент мусіць быць падпісаны ў найбліжэйшы час. Не менш важнай з'яўляецца для парламентарыяў і работа з моладдзю, адзначыла Наталля Качанава.

Лі Чжаньшу: «Для некаторых дзяржаў курс на стрымліванне Кітая застаецца нязменным»

Старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу адзначыў, што для некаторых дзяржаў, хто б там ні знаходзіўся ва ўладзе, курс на стрымліванне Кітая застаецца нязменным. Не скарачаюцца спробы дыскрэдытаваць шлях развіцця Кітая. Літаральна на днях накладзена забарона на інвестыцыі некаторых кітайскіх кампаній без усялякіх на тое падстаў. Пры гэтым ён адзначыў, што ўнутраныя справы кожнай краіны павінны самастойна вырашацца самім яе народам.

— Мы лічым, што за гады незалежнасці пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь дасягнула прыкметных, выдатных поспехаў ва ўсіх сферах дзяржаўнага будаўніцтва. Кітайскі бок зыходзіць з таго, што ўнутраныя справы Беларусі павінны вырашацца самастойна самім народам. Мы перакананы, што беларускія партнёры змогуць захаваць палітычную стабільнасць і сацыяльны спакой, — сказаў Лі Чжаньшу.

Ён выказаў меркаванне, што важна паслядоўна актывізаваць палітычнае ўзаемадзеянне паміж Кітаем і Беларуссю, падтрымліваць адзін аднаго ў пытаннях, якія закранаюць ключавыя інтарэсы нашых краін, эфектыўна іх абараняць. Таксама Лі Чжаньшу адзначыў неабходнасць актывізацыі работы па ініцыятыве «Пояс і шлях»:

— У гэтым кірунку супрацоўніцтва Беларусь для нас — значны партнёр. Ёсць істотныя вынікі. Планамерна развіваецца індустрыяльны парк «Вялікі камень», які стаў знакавым і дэманстрацыйным у рамках гэтага праекта. У мінулым годзе аб'ём двухбаковага гандлю вырас больш чым на 10 %. За першыя чатыры месяцы гэтага года павялічыўся яшчэ на 58 %. У рамках ініцыятывы «Пояс і шлях» мы павінны прасоўваць высакаякаснае супрацоўніцтва. Таксама мы павінны ўмацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Паміж нашымі краінамі ўстаноўлены 33 пары пабрацімскіх адносін па лініі гарадоў і абласцей. Усе шэсць абласцей наладзілі дружалюбныя адносіны з правінцыямі і гарадамі Кітая, што рэдка сустракаецца ў міждзяржаўных кантактах.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Разам у абароне суверэнітэту і бяспекі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.