Вы тут

Краязнаўцы збіраюцца ў Шчорсах


10 чэрвеня, на Навагрудчыне пачынаюць працу V Шчорсаўскія чытанні. Арганізатары, заснавальнікі па-свойму ўнікальнага асветніцкага праекта — упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкам, аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама, Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Ф. Карскага. Музейшчыкі, бібліятэкары з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і ўвогуле краіны прымуць удзел у абмеркаванні самых розных гісторыка-краязнаўчых актуалій. Два дні чытанняў пройдуць у Навагрудку і аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна.


Рэшткі гаспадарчых пабудоў былога маёнтка Храптовічаў.

Да ўвагі ўдзельнікаў чытанняў арганізаваны Навагрудскай раённай бібліятэкай адкрытыя прагляды літаратуры «Дзяржавы слаўнае імя — Беларусь», «Навагрудскія цікавосткі», «Нёманскія прасторы — Навагрудская зямля». Пройдзе экскурсія па бібліятэцы, дзе традыцыйна шмат увагі надаецца краязнаўчай літаратуры, а таксама адбудзецца знаёмства з міні-музеем макетаў «Страчаная спадчына». І ўсе жадаючыя змогуць зазірнуць у рэтра-фотаатэлье.

У час чытанняў будуць працаваць дзве секцыі: «Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя накірункі дзейнасці» і «Кніжныя помнікі Гродзеншчыны». На плошчы Леніна ў Навагрудку, між іншым, будзе рэалізавана анімацыйна-забаўляльная праграма «Вандроўка з навагрудскай гараджанкай». Сярод адрасоў чытанняў — і Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку, і гістарычна славутыя Шчорсы, сядзіба І. Храптовіча, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.

Храм св. вмч Дзмітрыя Салунскага.

Мяркуецца, што ўдзел у Шчорсаўскіх чытаннях прымуць намеснік дырэктара Нацыянальнай бібіятэкі Беларусі Аляксандр Суша, начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марына Шабановіч, дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Марына Ігнатовіч, дырэктар Гомельскай абласной ўніверсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна Марына Рафеева, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі Ірына Царук, шмат іншых дасведчаных даследчыкаў. Можна толькі павіншаваць і ўпраўленне культуры Гроденскага аблвыканкама і аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама за тую руплівасць і арганізатарскую настойлівасць, праяўленыя ў захаванні традыцыі правядзення Шчорсаўскіх чытанняў.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.