Уладзімір Сямашка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў РФ:
«Найважнейшым партнёрам і саюзнікам Беларусі з'яўляецца Расія. У нас шматвяковая агульная гісторыя, цесныя сувязі паміж людзьмі, адзіныя культурныя і духоўныя каштоўнасці. І ўсё гэта дапаўняецца ўзаемавыгадным эканамічным супрацоўніцтвам. На долю Расіі прыпадае амаль палова ўсяго тавараабароту Беларусі: у 2020 годзе гэты паказчык склаў 47,9 %. У сваю чаргу, Беларусь займае 4-е месца сярод найбуйнейшых знешнегандлёвых партнёраў Расіі. У беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў наладжаны шматгадовыя кааперацыйныя сувязі. Расія таксама знаходзіцца на першым месцы па інвестыцыях у беларускую эканоміку. Найбуйнейшы сумесны інвестыцыйны праект — будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі ў Гродзенскай вобласці».
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.