Вы тут

Прэзентацыя кнігі, прысвечанай драўлянаму сакральнаму дойлідству, пройдзе ў НАН


10 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Т. В. Габрусь «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, «Беларуская навука», 2020).


Вокладка: akademkniga.by

Даследаванне прысвечана ўнікальнаму культурнаму феномену — драўлянаму сакральнаму дойлідству Беларусі, складанасці яго гістарычнага лёсу і мастацкай адметнасці.

Аўтарам разглядаюцца помнікі драўлянага храмабудаўніцтва розных хрысціянскіх канфесій, прапануецца новая мастацтвазнаўчая сістэматызацыя і класіфікацыя храмаў паводле іх архітэктонікі і канцэпцыі формаўтварэння. Для навуковага аналізу прыцягнуты як існуючыя помнікі, так і вядомыя паводле дакументальных архіўных крыніц. Вылучаны адметныя базавыя архетыпы, прааналізаваны генезіс і творчая эвалюцыя кампазіцыйных мадыфікацый айчынных драўляных храмаў і асобна пастаўленых званіц. Адзначаны рэгрэс нацыянальных традыцый драўлянага храмабудаўніцтва Беларусі ў часы Расійскай імперыі, савецкі і постсавецкі перыяды, адлюстраваны перспектыўныя магчымасці творчага выкарыстання нацыянальнай будаўнічай традыцыі ў сучаснай сакральнай архітэктуры.

Кніга суправаджаецца змястоўнай бібліяграфіяй, спісам прыцягнутых да даследавання драўляных храмаў, тлумачальным слоўнікам асноўных тэрмінаў і паняццяў драўлянага храмабудаўніцтва, утрымлівае вялікую колькасць сучасных і архіўных фотаздымкаў, планаў і рэканструкцый збудаванняў.

Матэрыялы даследавання могуць быць карыснымі для навукоўцаў у галіне мастацтвазнаўства, гісторыі архітэктуры і рэлігіі, а таксама для шырокага кола чытачоў. Выданне адзначана дыпломам другой ступені Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі: Залаты фаліянт» у намінацыі «Навука і веды».

Да мерапрыемства рыхтуецца кніжная выстава, на якой будуць прадстаўлены выданні, прысвечаныя архітэктуры Беларусі, помнікам драўлянага дойлідства. У асобным разделе будуць экспанавацца работы Тамары Віктараўны Габрусь.

Пачатак прэзентацыі а 15-й гадзіне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».