Вы тут

Пад шчаслівымі ветразямі


Дваццаць гадоў таму, пасля размеркавання з мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Рагачоў прыехалі маладыя мастакі-выкладчыкі.


У тым жа 2001 годзе Андрэй і Кацярына Ляўковы сталі мужам і жонкай, былі залічаны выкладчыкамі Рагачоўскай дзіцячай мастацкай школы, дзе працуюць і цяпер. Тройчы юбілей! Як і раней, у вольны час Кацярына малюе алеем і гуашшу партрэты, нацюрморты і пейзажы, Андрэй любіць акварэль і разам з тым захапляецца рэканструкцыяй гістарычных ваенных баталій напалеонаўскіх часоў і марской тэматыкай. Робяць сумесныя выстаўкі ў абласных і раённых цэнтрах, наладжваюць дзіцячыя, у тым ліку і міжнародныя, пленэры. Іх кватэра ў нечым нагадвае і мастацкую галерэю (гэта відаць на фота), бо на сценах вісяць палотны Кацярыны, і музей: на паліцах «прышвартаваны» вялікія макеты караблёў пад ветразямі — цэлая армада. Гэта работы Андрэя. Падчас нашай сустрэчы Андрэй і Кацярына падзяліліся прыгожай гісторыяй пра сябе і пра рамантычныя адносіны. Справа ў тым, што дыпломнай працай Андрэй абраў мастацка-тэхнічнае мадэляванне і ў так званай студэнцкай «верфі» пабудаваў копію лінейнага фрэгата «Святая Кацярына». Пасля паспяховай абароны дыпломнік падарыў легендарны карабель сваёй абранніцы, чым канчаткова завалодаў яе сэрцам. Захапленне караблямі ў мастака з таго часу не прайшло. На адну такую мадэль Андрэй затрачвае амаль два гады, што яскрава сведчыць пра неверагодную прагу, працаздольнасць і цярпенне. І канешне, пра падтрымку каханай жонкі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

 У фінале спаборніцтваў па жаночай барацьбе яна ўступіла японцы Рысака Каваі. 

Грамадства

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» — АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.