Вы тут

Лісты чытачоў


Вітаю, калючы сябар!

У краіне ідзе работа над зменамі ў закон аб дарожным руху. У сувязі з гэтым паўстала пытанне: ці варта зніжаць узрост для атрымання вадзіцельскіх правоў?

У некаторых краінах (напрыклад, у асобных штатах ЗША, Нарвегіі, Германіі) з пэўнымі абмежаваннямі падлеткі сядаюць за руль. З аднаго боку, гэта нармальна: непаўналетнія жэняцца, вывучаюць квантавую механіку, зарабляюць грошы, разбіраюцца ў тэхніцы лепш за дарослых. Дык чаму ім тады нельга вадзіць аўто? З іншага боку, атрыманне вадзіцельскіх правоў з 18 гадоў, як у Беларусі, — звычайная міжнародная практыка. Гэта прадугледжана міжнароднай канвенцыяй аб дарожным руху. Але ў правапрымяняльнай практыцы могуць узнікнуць пэўныя пытанні, бо да 18 гадоў малады чалавек — непаўналетні…


Мне здаецца, што пускаць за руль 16-гадовых усё ж нельга. Інакш нелагічна атрымліваецца: каб вадзіць, яны ўжо дарослыя, а каб адказваць за парушэнні, дык дзеці…

Максім ЗЯЗЮЛЯ, г. Барысаў


Прывітанне, паважаны дружа Вожык!

Пагадзіся, што нават адна хвілінка мае істотнае значэнне. Напрыклад, калі спазняешся на аўтобус, які вязе цябе з працы дадому а паловедванаццатай ночы. Не паспеў — выклікай таксі... А калі той тралейбус, аўтобус ці трамвай зусім не прыйшоў па раскладзе руху? Прадаўцы, што працуюць ва ўніверсаме «Радзівілаўскі» (вуліца Лабанка, 107, прыпынак «Мікрараён Сухарава–2»), скардзяцца: тралейбус 45 маршруту пасля 23.00 часцяком спазняецца на пяць-шэсць хвілін — і таму яны не паспяваюць на перасадку, каб даехаць дадому яшчэ на грамадскім транспарце, а не на таксі. А неяк гэты тралейбус зусім не прыйшоў па раскладзе (калісьці гэта звалася «ўкрасці рэйс»).

«При городских перевозках до- пускаются отклонения от установленного графика движения от + 3 до — 5 минут…» — чытаеш шыльды на прыпынках. Не зусім разумею, што азначае «+», а што «—», але ж памятаю, што раней вадзіцелям катэгарычна забаранялася пачынаць рух ад кожнага прыпынку раней, чым пазначана ў раскладзе. І гэта, мяркую, вельмі слушна. Калі б цягнікі ці самалёты так «спяшаліся», дык, напэўна, было б шмат шуму і тлуму? А тут — ціха…

Дарэчы, нядаўна падобныя шыльды пачалі масава знікаць з прыпынкаў грамадскага транспарту. Можа, ДП «Мінсктранс» перагледзела нарматывы? Але адкуль тады такія «хібы»? Хацелася б усё ж дакапацца да ісціны… 

Сяргей ЛАПЦЁНАК, г. Мінск. 


Братка Вожык!

Нездарма людзі раяць: «Пяць разоў падумай, адзін раз скажы».

Быў нядаўна ў сталіцы. Ехаў па вуліцы Прытыцкага і ўбачыў вось такі білборд.

Сорамна, прыкра, горка… Трэба ж было даўмецца! Так знявечыць несмяротныя, вядомыя і дарагія кожнаму беларусу радкі класіка нашай літаратуры Якуба Коласа! Але тут жа задумаўся. Дык гэтую ж «крэатыўную» ідэю рэкламшчыкаў нехта ўхваліў, нехта падтрымаў, нехта даў дазвол на друк і публічнае размяшчэнне. Колькі такіх спецыялістаў і чыноўнікаў лічаць, што ўсё прадаецца і ўсё купляецца, асабліва класіка?..

Уладзімір ЯЗЬ, г. Кіраўск

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.