Вы тут

Сланы-падарожнікі сталі інтэрнэт-зоркамі


15 дзікіх азіяцкіх сланоў (сярод іх тры сланяняці) пакінулі колішнія месцы рассялення — Сішуанбаньна-Дайскую аўтаномную акругу, што ў правінцыі Юньнань — і адправіліся на поўнач, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтае падарожжа прыцягнула шырокую ўвагу па ўсім свеце. Перамяшчэнне буйных жывёл стала прычынай 412 здарэнняў, яны знішчылі сельскагаспадарчыя культуры на плошчы больш чым 800 гектараў. Паводле папярэдніх ацэнак, прамы эканамічны ўрон склаў каля 6,8 мільёнаў юаняў (амаль мільён долараў). Для суправаджэння сланоў-падарожнікаў улады правінцыі Юньнань задзейнічалі 14 дронаў і каля 500 чалавек, якія сочаць за статкам, перакрываюць дарогі на яго шляху і спрабуюць накіраваць іх на паўднёвы захад, назад — да родных мясцінаў.

​Сланы па шляху зайшлі нават у шасцімільённы горад Куньміна. Чаму статак азіяцкіх сышоў са звычайнага арэалу пражывання ў далёкі паход, застаецца незразумелым. Некаторыя спецыялісты мяркуюць, што гэта неспрактыкаваны важак статка павёў яго кудысьці не туды, іншыя лічаць, што сланы адправіліся шукаць новае месца жыхарства.

Дзікія азіяцкія сланы занесены ў Чырвоную кнігу. У Кітаі іх усяго каля трохсот, і большасць з іх жыве ў правінцыі Юннань. Навукоўцы кажуць, што настолькі далёка юннаньскія сланы са звычайных месцаў пасялення яшчэ не сыходзілі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

 У фінале спаборніцтваў па жаночай барацьбе яна ўступіла японцы Рысака Каваі. 

Грамадства

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» — АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.