Вы тут

На Навагрудчыне пачынаюць работу V Шчорсаўскія чытанні


Арганізатары, заснавальнікі па-свойму ўнікальнага асветніцкага праекта — упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама, Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Ф. Карскага. Музейшчыкі, бібліятэкары з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і ўвогуле краіны прымуць удзел у абмеркаванні самых розных гісторыка-краязнаўчых актуалій. Два дні чытанняў пройдуць у Навагрудку і аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна.


Для ўдзельнікаў чытанняў арганізаваны Навагрудскай раённай бібліятэкай адкрытыя прагляды літаратуры «Дзяржавы слаўнае імя — Беларусь», «Навагрудскія цікавосткі», «Нёманскія прасторы — Навагрудская зямля». Пройдзе экскурсія па бібліятэцы, дзе традыцыйна шмат увагі ўдзяляецца краязнаўчай літаратуры, а таксама адбудзецца знаёмства з міні-музеем макетаў «Страчаная спадчына». І ўсе ахвотныя змогуць зазірнуць у рэтра-фотаатэлье.

Падчас чытанняў будуць працаваць дзве секцыі: «Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя кірункі дзейнасці» і «Кніжныя помнікі Гродзеншчыны». На плошчы Леніна ў Навагрудку, між іншым, будзе рэалізавана анімацыйна-забаўляльная праграма «Вандроўка з навагрудскай гараджанкай». Сярод адрасоў чытанняў — і Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку, і гістарычна славутыя Шчорсы, сядзіба І. Храптовіча, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.

Мяркуецца, што ўдзел у Шчорсаўскіх чытаннях прымуць намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марына Шабановіч, дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Марына Ігнатовіч, дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна Марына Рафеева, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі Ірына Царук, шмат іншых дасведчаных даследчыкаў. Можна толькі павіншаваць і ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, і аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама за тую руплівасць і арганізатарскую настойлівасць, праяўленыя ў захаванні традыцыі правядзення Шчорсаўскіх чытанняў.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Краязнаўцы збіраюцца ў Шчорсах

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.