Вы тут

Прэзідыум Савета Міністраў абмеркаваў эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўных праграм па выніках пяцігодкі


Па словах прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі, у 2016—2020 гадах рэалізоўвалася 21 дзяржаўная праграма, якая падпадае пад ацэнку, агульны аб'ём фінансавання — Br357 млрд, з іх бюджэтныя сродкі — больш за Br111 млрд.


Фота БелТА.

«Асобныя праграмныя мерапрыемствы, якія фарміруюць паказчыкі якасці жыцця насельніцтва і ўзроўню камфорту, выкананы з добрым вынікам. Напрыклад, забяспечанасць насельніцтва жыллём у разліку на аднаго жыхара павялічана да 28,3 кв. м, створана каля 7,7 тыс. аб'ектаў сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адрамантавана і рэканструявана амаль 7,5 тыс. км мясцовых аўтамабільных дарог. Згодна з падагульняючай справаздачай, 48 працэнтаў дзяржпраграм аднесены да высокаэфектыўных і эфектыўных, па астатніх эфектыўнасць ацэньваецца як сярэдняя», — цытуе Рамана Галоўчанку БелТА.

Ён адзначыў тэндэнцыю, якая насцярожвае — да канца пяцігодкі знізілася доля высокаэфектыўных праграм, не выканана пятая частка зводных мэтавых паказчыкаў. Асобныя з іх не выконваліся на працягу ўсяго перыяду рэалізацыі дзяржпраграм.

«Гэта суадносіны запазычанасці і выручкі ад рэалізацыі прадукцыі ў сельскай гаспадарцы (праграма «Аграрны бізнес»), удзельная вага валавой дабаўленай вартасці, якая фарміруецца малым і сярэднім бізнесам (праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва»)», — акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр.

У галіне развіцця лічбавай эканомікі не рэалізаваны або не цалкам рэалізаваны праекты электроннага «бальнічнага», сістэм беспапяровага гандлю, аўтаматызацыі адміністрацыйных працэдур, электроннай школы, сістэмы кіравання дзяржфінансамі. Шмат нявыкананых мерапрыемстваў і па дзяржпраграмах «Энергазберажэнне», «Будаўніцтва жылля».

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў адзначыў, што высокаэфектыўнымі прызнаныя дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Беларусь гасцінная».

Акрамя таго, міністр расказаў, якія навацыі плануецца ўкараніць у бягучай пяцігодцы — рэзультатыўнасць дзяржпраграм будуць ацэньваць не толькі на ўзроўні краіны, але і на ўзроўні кожнага рэгіёна. Таксама Міністэрства эканомікі распрацоўвае лічбавую платформу, якая, акрамя маніторынгу выканання дзяржпраграм, будзе ўключаць апытанні насельніцтва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».