Вы тут

Напрамкі ўзаемадзеяння акрэслілі падчас Беларуска-азіяцкага форуму


Супрацоўніцтва з краінамі азіяцкага рэгіёна было і застаецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі. На гэта звярнуў увагу намеснік міністра замежных спраў Мікалай БАРЫСЕВІЧ падчас Беларуска-азіяцкага форуму, паведаміла БелТА.


Намеснік кіраўніка беларускага МЗС адзначыў, што ўзаемадзеянне ў азіяцкім напрамку ўзаемавыгаднае і атрымлівае практычны кірунак. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў збалансаваным супрацоўніцтве з рознымі рэгіёнамі свету.

«Гэтым форумам мы працягваем сістэмную і паслядоўную работу на азіяцкім вектары, якую лічылі і лічым вельмі важнай і цікавай. Мы працягнем працаваць далей, развіваючы узаемную цікавасць і ініцыіруючы новыя формы кантактаў», — падкрэсліў Мікалай Барысевіч.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі пасольстваў дзяржаў Азіі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Гаворка пра краіны, якія не маюць сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Мінску і дзе няма беларускіх замежных устаноў. Гэта пасольствы, кіраўнікі дыпмісій і іншыя дыпламаты Інданезіі, Емена, Камбоджы, Малайзіі, Шры-Ланкі, М'янмы, Непала, Сінгапура, Тайланда, Афганістана, Лаоса, Філіпін.

Крыху больш за тыдзень таму ў Мінску прайшло падобнае мерапрыемства — другі Беларуска-афрыканскі эканамічны форум. На думку намесніка міністра, сустрэча з афрыканскімі партнёрамі была паспяховая і своечасовая. «Гэта дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю, экспертызу па спосабах далейшага развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва ў розных галінах. І ў першую чаргу ў эканоміцы і гандлі», — адзначыў намеснік міністра.

Кажучы пра развіццё адносін з Азіяцкім рэгіёнам, беларускі дыпламат падкрэсліў, што наша краіна дасягнула стратэгічнага партнёрства з Кітаем, падтрымлівае канструктыўны дыялог з Пакістанам, Індыяй, В'етнамам. «Наш падыход вельмі просты: чым больш развіваецца супрацоўніцтва, чым больш трывалы дыялог, тым лепш для нас. І гэта пацвярджалася на многіх прыкладах, шматлікімі падзеямі і сітуацыямі, — канстатаваў Мікалай Барысевіч. — У нас не існуе ніякіх палітычных праблем у двухбаковым парадку і падыходы па асноўных міжнародных пытаннях досыць падобныя. Гэта стварае добрую аснову для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва як галоўнага напрамку двухбаковага ўзаемадзеяння».

Мікалай Барысевіч таксама звярнуў увагу: «Беларускі экспарт за мінулы год склаў каля $2 млрд. У параўнанні з папярэднім перыядам ён узрос, так што тэндэнцыі да росту і перспектывы таксама маюцца». Намеснік міністра заўважыў, што эканомікі Беларусі і азіяцкіх краін узаемна дапаўняюць адна адну: беларуская прадукцыя запатрабаваная ў Азіі, таксама як і тавары з гэтага рэгіёна запатрабаваныя ў Беларусі. «Мы ўжо неаднаразова канкрэтнымі справамі даказвалі, што Беларусь — надзейны партнёр, і працягнем гэта рабіць у будучыні», — падкрэсліў дыпламат.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.