Вы тут

Стужка «Санеты памяці» была ўзнагароджана дыпломам МКФ «Залаты Віцязь»


Тэлепрэм'ера фільма «Санеты памяці» адбылася ў снежні мінулага года і была прымеркавана да Дня беларускага кіно. Сваю новую дакументальна-біяграфічную работу Сяргей Кацьер прысвяціў Таццяне Логінавай — адной з самых знакамітых жанчын-кінааператараў гульнявога кіно на постсавецкай прасторы, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, з-пад майстэрскай рукі якой выйшлі адметныя ваенныя, гістарычныя і меладраматычныя стужкі, у тым ліку экранізацыі класікаў айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і Івана Шамякіна — «Знак бяды», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Глыбокая плынь» і іншыя.


Фота: Белтэлерадыёкампанія.

У маі стужка «Санеты памяці» брала ўдзел у асноўнай конкурснай праграме дакументальнага поўнага метра міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь» — найбуйнейшага і найстарэйшага расійскага фестывалю духоўна-асветніцкага кіно, дзе была ўдастоена спецыяльнага дыплома журы «За нетрывіяльнае рэжысёрскае рашэнне ў жанры творчага партрэта». Фільм прадстаўляла ў Севастопалі творчая група тэлеканала «Беларусь 3» — аўтар і рэжысёр Сяргей Кацьер, які, дарэчы, таксама ўваходзіў у склад журы ад нашай краіны ў секцыі кароткага дакументальнага метра, і аператар стужкі Дзяніс Бутылін.

Варта адзначыць, што па выніках юбілейнага «Залатога Віцязя» сацыякультурны тэлеканал рыхтуе шэраг тэматычных выпускаў уласных праектаў. Так, у хуткім часе гледачоў чакаюць серыі праграмы «Камертон» з удзелам рэжысёраў Мікалая Бурляева, Сяргея Зайцава, Валерыя Цімошчанкі і Горана Паскалевіча, а таксама спецвыпускі праекта «Культурны рэпартаж», прысвечаныя юбілею кінафоруму і знакамітым айчынным майстрам кіно, анімацыі і музыкі, якія не раз станавіліся лаўрэатамі, пачэснымі гасцямі і сябрамі «Залатога Віцязя» на працягу ўсёй яго трыццацігадовай гісторыі.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Фільм з міжнародным прызнаннем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».