Вы тут

Энергапаслугі — сацыяльны гарант для людзей і патэнцыял развіцця тэрыторыі


Узаемадзеянне органаў мясцовага кіравання і самакіравання  і энергетыкаў па мадэрнізацыі, рамонце электрасетак, энергапаслугах і добраўпарадкаванні абмеркавалі старшыні Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці. Сумеснай рабоце мясцовых улад і ведамстваў па вырашэнні гэтых і іншых актуальных задач быў прысвечаны выязны семінар, які прайшоў на тэрыторыі Рэчыцкага раёна.


Пачалася сустрэча са знаёмства з асаблівасцямі тэрыторыі, яе эканамічным і гаспадарчым патэнцыялам. Рэчыцкі раён — гэта 7 % тэрыторыі Гомельшчыны. Тут актыўна вядзецца будаўніцтва жылля, у тым ліку ўзвядзенне індывідуальных жылых дамоў. Кошт квадратнага метра ў раёне вагаецца ад тысячы двухсот да паўтары тысячы рублёў. На ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стаіць каля ста чалавек. Да канца года мясцовыя ўлады абяцаюць забяспечыць усіх уласнымі квадратнымі метрамі.

Пасля сустрэчы ў райвыканкаме дэпутаты накіраваліся на тэрыторыю знакавага для раёна прадпрыемства — філіяла «Рэчыцкія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга». Цікава, што сельскі раён электрасетак — чацвёрты па велічыні ў краіне, а фукцыянуе на месцы былой ваеннай ракетнай часці. Энергетыкі ўдала добраўпарадкавалі гаспадарчую базу і адаптавалі нерухомасць пад свае патрэбы. З'явілася тут і шмат сучасных аб'ектаў, сярод якіх, напрыклад, аўтазаправачная станцыя. Удзельнікі семінара таксама паназіралі за работай ЦЭЦ філіяла «Рэчыцкія электрычныя сеткі». На гэтым аб'екце яны азнаёміліся з вопытам выкарыстання мясцовых відаў паліва і работы па падрыхтоўцы да наступнага ацяпляльнага сезона.

Асаблівую цікавасць дэпутатаў выклікала наведванне фотаэлектрычнай станцыі вытворчага аб'яднання «Беларуснафта». Дырэктар Беларускага газаперапрацоўчага завода ВА «Беларуснафта» Сяргей Пашкоў расказаў пра перспектывы выкарыстання альтэрнатыўных крыніц электраэнергі. Самая магутная фотаэлектрастанцыя ў Беларусі была ўзведзена на тэрыторыі Рэчыцкага раёна 4 гады таму. Яна займае плошчу ў 110 гектараў, а сам комплекс уключае 23 палігоны, на якіх устаноўлена каля 218 тысяч сонечных панэляў.

— Наведванне гэтага аб'екта вельмі ўразіла, — падзялілася старшыня Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў Наталля Кісялёва. — Увогуле, парадак, які пануе ў рабоце філіяла «Рэчыцкія электрычныя сеткі», варты самай высокай ацэнкі і пераймання.

Між тым дэпутатам удалося паназіраць за аператыўнай работай супрацоўнікаў раённых электрасетак. На адной з вуліц вёскі Азяршчына (населены пункт — узор утульнасці і добраўпарадкаванасці) вялася абрэзка небяспечных дрэў. Старшыня Азяршчынскага сельвыканкама Алена Галата звярнула ўвагу ўдзельнікаў семінара на тое, наколькі важна наладзіць сумесную работу з прадпрыемствамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі сельскага Савета, па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі.

Безумоўна, ад плёну ўзаемадзення паміж мясцовымі органамі ўлады і прадпрыемствамі раёна часта залежыць развіццё тэрыторый, падкрэсліў старшыня Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Рыгор Якушаў.

— Толькі агульнымі намаганнямі ўдаецца вырашаць усе набалелыя пытанні, таму што сёння няма магчымасці выдзяляць шмат бюджэтных сродкаў на добраўпарадкаванне. Але мы разумеем усю адказнасць пастаўленых перад намі задач і дзякуем энергетыкам, якія таксама аказваюць дапамогу, — адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса Рэчыцкага раёна.

У сваю чаргу, дырэктар філіяла «Рэчыцкія электрынчыя сеткі» РУП «Гомельэнерга» Дзмітрый Грахоўскі засяродзіў увагу на актуальных пытаннях, якія сёння стаяць перад прадпрыемствам ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады.

— У нас шмат агульных задач, і неабходнай сумленнай работы таксама дастаткова. У першую чаргу, лічу, неабходна замацаваць тую заканадаўчую базу, якая датычыцца аплаты вулічнага асвятлення, — у гэтым кірунку ёсць пытанні, якія неабходна прапрацаваць менавіта на заканадаўчым узроўні. Ёсць пытанні і па абрэзцы аварыйных дрэў у населеных пунктах, таму што гэта — бяспека людзей, іх маёмасці, аўтамабільнай тэхнікі, — адзначыў кіраўнік прадпрыемства.

Завяршыўся семінар пленарным пасяджэннем. Сярод тэм, якія былі ўзняты на сустрэчы, — работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання і энергетыкаў па стварэнні ўмоў для аказання паслуг насельніцтву з сувязі з уводам беларускай АЭС. Так, на тэрыторыі Рэчыцкага раёна, даведаліся ўдзельнікі семінара, да 2024 года запланавана пабудаваць два электрадамы, аўтазаправачныя станцыі будуць абслугоўваць электрамабілі. Цяпер жа актуальнае пытанне падключэння абанентаў да энергакрыніц. Як адзначаецца, у кожным падобным выпадку з людзьмі праводзіцца індывідуальная работа.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Сустрэліся, абмеркавалі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Што і пачым можна набыць сёння на Камароўскім рынку

Што і пачым можна набыць сёння на Камароўскім рынку

У звычайныя дні тут бывае 30 тысяч пакупнікоў.

Калейдаскоп

5 прычын, з-за якіх сталеюць непаслухмяныя дзецi

5 прычын, з-за якіх сталеюць непаслухмяныя дзецi

Гэта павінен ведаць кожны з бацькоў.