Вы тут

Дайджэст навін з працы Савета Рэспублікі


Перспектывы па ўсіх напрамках.


Фота: БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым.

У размове сенатар адзначыла высокі ўзровень палітычнага дыялогу паміж нашымі краінамі ў розных сферах дзейнасці. Таксама цеснае ўзаемадзеянне наладжана і паміж урадамі Беларусі і Казахстана — цяпер на самым высокім узроўні абмяркоўваецца дарожная карта супрацоўніцтва. Паводле слоў Наталлі Качанавай, у краін ёсць перспектывы абсалютна па ўсіх напрамках.

Аскар Бейсенбаеў адзначыў, што ў Казахстане вельмі цёпла ставяцца да Беларусі і беларусаў. З кожным годам расце колькасць тавараў з Беларусі, мацнеюць сувязі паміж бізнесменамі. Многія з іх адкрываюць для сябе Беларусь. Пасол сказаў, што Казахстан і Беларусь — стратэгічныя партнёры, і аснову гэтаму заклалі дружалюбныя адносіны нашых прэзідэнтаў.


Пра магчымасці і тупікі

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч выступіў падчас круглага стала.

Тэма выступлення: «Знешняя палітыка Беларусі: тэарэтычныя магчымасці і практычныя тупікі на еўрапейскім напрамку. Досвед сітуацыйнага аналізу». Сенатар разгледзеў праблематыку асноўных напрамкаў знешняй палітыкі нашай краіны ў сучасных умовах. Акцэнт быў зроблены на асаблівасцях адносін Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам.

Круглы стол быў арганізаваны Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам пры ўдзеле Інстытута Еўропы РАН і Расійскай асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў.


Суздальскія сустрэчы

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, а таксама член камісіі Парламенцкага Сходу (ПС) Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Анатоль Шчасны ўзяў удзел у пасяджэнні гэтай камісіі ў Суздалі.

Парламентарыі абмеркавалі выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2021 годзе, фарміраванне яго праекта на наступны год, падрыхтоўку чарговых мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы. Таксама былі разгледжаны вынікі пасяджэння пастаянна дзеючага пры ПС семінара па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Адбылася сустрэча саюзных парламентарыяў з прадстаўнікамі адміністрацыі Уладзімірскай вобласці, дзе быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў развіцця далейшага ўзаемадзеяння рэгіёнаў.


Надзейныя «сувязныя»

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Дзмітрый Дзямідаў сустрэўся ў Расонах з прадстаўнікамі мясцовага дэпутацкага корпуса, старшынямі гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў.

У час размовы парламентарый, у прыватнасці, сказаў, што сёння вельмі многае залежыць ад дзейнасці дэпутатаў. Яны, на яго погляд, ажыццяўляюць надзейную сувязь паміж дзяржавай і жыхарамі сваёй акругі.

У ходзе сустрэчы быў выказаны шэраг прапаноў па ўдасканаленні работы дэпутацкага корпуса, намечаны шляхі іх рэалізацыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.