Вы тут

Дамавы камітэт у горадзе Высокае ўзнік дзякуючы ініцыятыве адной сям'і


У доме 102 па вуліцы Савецкай налічваецца 24 кватэры. Гэты трохпавярховы будынак у Высокім узвялі сорак гадоў таму. Жывуць у ім зараз у асноўным людзі пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. З усіх жыльцоў — толькі дзве маладыя сям'і. Але дом у мікрараёне, які называюць Сельгастэхніка, выгадна вылучаецца на фоне астатніх. А ўсё таму, што некалі тут паявіўся ініцыятыўны і працавіты сусед Вадзім Курбанаў.


Яго жонка Сняжана Курбанава расказвае, што пасля вяселля пераехала да мужа ў звычайны дом з чатырма пад'ездамі. У двары насупраць нічога не было, толькі дрэвы раслі. Стымулам для паляпшэння навакольнай тэрыторыі стала нараджэнне ў маладой сям'і дачушкі Насці. Зараз ёй, дарэчы, 12 гадоў. А тады Вадзім зрабіў першыя арэлі. Цяпер на іх з задавальненнем гушкаюцца дзеці нават з суседніх двароў.

Далей — болей. З часам паявіліся разнастайныя арэлі і гушкалкі з улікам узростаў дзяцей. Пабудавалі таксама простыя прылады для заняткаў спортам, якія аказаліся запатрабаванымі. Сталі больш праводзіць часу ў двары, захацелася палепшыць тэрыторыю вакол пад'ездаў. У Вадзіма паступова з'явіліся памочнікі і аднадумцы, якія таксама выходзілі і дапамагалі. З часам у добрую справу ўцягнулі ўсіх суседзяў.

— Мы пачалі рэгулярна выходзіць на суботнікі, прыбіралі, садзілі кветкі, — расказвае Сняжана. — Калі заўважалі, як навокал станавілася прыгожа, з'яўлялася жаданне працягваць далей. Потым сталі збіраць грошы, купляць фарбу, насенне кветак, саджанцы дрэў. Уздоўж двара пасадзілі туі. Добраўпарадкаванне набывала новыя формы.

Паводле яе слоў, у доме, дзе большасць пенсіянераў, для некаторых складана бывае выдзеліць пэўную суму з уласнага бюджэту на агульную справу. Таму людзі даюць колькі хто можа, астатнія ўсё разумеюць. «Галоўнае, што мы ў сваім доме жывём дружна», — заўважае жанчына.

Ну а дамавы камітэт арганізацыйна аформілі ў 2018 годзе, калі гарадская ўлада заўважыла іх ініцыятыву, сумесную работу і падтрымала. Вядома, старшынёй камітэта аднадушна абралі Вадзіма Курбанава. Пасля афармлення дакументаў дамавы камітэт стаў удзельнічаць у розных конкурсах і гарадскіх мерапрыемствах. Летась, напрыклад, занялі прызавое месца на абласным конкурсе і атрымалі заслужаную прэмію. Грошы скарысталі на чарговы праект.

Ну і па-ранейшаму асноўную частку работы жыльцы дома па Савецкай робяць сваімі рукамі. Падгледзелі ідэю прыгожых лавак у гарадскім скверы. Прыкінулі, колькі гэта будзе каштаваць, калі заказаць вырабы, і рашылі зрабіць іх самі. Сусед Станіслаў Сілюк разам з бацькам, спецыялістам па зварцы, і Вадзімам зварылі металічную аснову, прыладзілі дошкі — атрымалася прыгожа. Ёсць тут і альтанка з драўлянымі лаўкамі ў двары насупраць, дзе можна пасядзець у цяньку, пакуль дзеці гуляюць, альбо пагаварыць з суседзямі, нават чаю папіць. Каля пад'ездаў устаноўлены дамкі-церамкі і цуд-млыны — малыя архітэктурныя формы, плён любімага хобі Вадзіма. А на чарзе — новыя задумкі і праекты.

Маладая мама Кацярына, якая гуляла з дзецьмі, сказала, што яны прыходзяць сюды з суседняй вуліцы, бо дзеці просяцца на арэлі. Карыстаючыся прысутнасцю кіраўніка гарадской улады, гараджанка папрасіла паставіць і дзіцячую горку. Аляксандр Сяргеевіч сказаў, што сёлета гэта цалкам рэальна, бо гарвыканкам бачыць стараннасць, арганізаванасць людзей і ва ўсім іх падтрымлівае.

Святлана ЯСКЕВІЧ,

Камянецкі раён

Загаловак у газеце: Калі ў суседа рукі залатыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».