Вы тут

Саюз пісьменнікаў Беларусі: Чарговы, пяты па ліку, з'езд адбудзецца восенню


Учора прайшло пасяджэнне праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разглядаўся цэлы шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку падводзіліся вынікі работы творчага саюза за першае паўгоддзе. Размова ішла пра камплектаванне бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры кнігамі айчынных сучасных літаратараў. Таксама адбыўся прыём у члены СПБ новых сяброў. У кагорту прафесійных літаратараў залічаны сем новых калег. Сярод іх — паэты, публіцысты.


Старшыня СП Беларусі Мікалай Чаргінец агучыў і тое, што вядзецца шырокая падрыхтоўка да чарговага, пятага па ліку, з'езда пісьменніцкай арганізацыі. Мяркуецца, што прэстыжны выніковы форум адбудзецца восенню 2021 года.

Удзел у пасяджэнні праўлення прынялі прадстаўнікі міністэрстваў — інфармацыі, культуры, адукацыі, якія звярнулі ўвагу на пытанні прапаганды мастацкай літаратуры, на арганізацыю болей шчыльнага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання з пісьменніцкай арганізацыяй.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа... 

Калейдаскоп

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

Правілы чамадана. Парады па зборы ў адпачынак ад розных спецыялістаў

 Куды б вы ні накіроўваліся, пытанне «Што пакласці ў чамадан, а што пакінуць дома?» цяпер актуальнае для многіх.

Культура

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Мая работа — гэта творчасць кожны дзень!

«Жанчыну, якая займаецца танцамі, відаць здалёк!»