Вы тут

Сёння распачынаецца VIII фестываль аматарскіх тэатраў у Краснаполлі


VIII фестываль аматарскіх тэатраў распачынае сёння, 11 чэрвеня, сваю працу ў Краснаполлі, на Магілёўшчыне. Невялікі райцэнтр даўно звязаны з тэатральнай гісторыяй краіны. Тут працаваў легендарны тэатральны рэжысёр Валянцін Ермаловіч. Тут, на Краснапольшчыне, нарадзіўся цікавы беларускі драматург і празаік Міхась Карпечанка, які, на вялікі жаль, нядаўна пайшоў з жыцця ў выніку захворвання каранавірусам.


Адкрыццё «Тэатральных вечарын» прымеркавана на 17:30. І пройдзе яно ў раённым цэнтры культуры па вуліцы Савецкая, 21. А на дзве з паловай гадзіны раней адбудзецца сустрэча з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі па драматургіі, лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Васілём ТКАЧОВЫМ. Вечарам тэатралаў, жыхароў Краснаполля і гасцей гэтага ўтульнага паселішча запрашаюць на спектакль па п’есе В Ткачова «Жаночы вулей». І артысты, і сам аўтар перакананы, што камедыя прыйдзецца ўсім даспадобы. Васіля Ткачова добра ведаюць па ўсёй Беларусі. Яго п’есы ставяць прафесійныя і аматарскія тэатры і ў нашай краіне, і на ўсёй постсавецкай прасторы. З асбалівай прыхільнасцю ставяцца да творчасці драматурга-земляка на Магілёўшчыне і Гомельшчыне (жыве пісьменнік многія гады ў Гомелі).

Астатнюю праграму складуць спектакль па п’есе А. М. Астроўскага «Не ўсё кату масленіца» (яго пакажа народны тэатр-студыя «За вуглом» з горада Гатчына, Расійская Федэрацыя), дзіцячая казка-камедыя «Воўк and Чырвоная Шапачка» (народны тэатр «На Доўгім Бродзе», Мінск), пластычная візуалізацыя «Дарогай дзіцячых гадоў» (узорная тэатральная студыя «Зялёны ліхтар», Брэст), драма па п’есе Васіля Ткачова «Лялькі» (узорны тэатр-студыя «Паралель», Баранавічы), спектакль у стылі рок-н-рола па п’есе А. Багданава «Седзячы на чамадане» (народны тэатр «На Доўгім Бродзе»), «Мары Попінс» (Школа тэатральнага мастацтва «Галёрка», Екацярынбург, Расійская Федэрацыя), камедыя па п’есе Н. Рычарда Нэша «Гандляр дажджу» (народны тэатр «На Доўгім Бродзе»), камедыя па п’есе В. Аро «Пяць рамансаў у старым доме» (народны тэатр драмы Смаленскага абласнога Дома работнікаў асветы, Расійская Федэрацыя).

Такая праграма ў межах аднаго Краснаполля проста ўражвае! А на развітанне пры закрыцці фестываля на гарадской плошчы Краснаполля выступяць тэатр на хадулях «Вясёлыя веліканы» (Магілёў), этна-група «Стары фальварак» (Гомель), рок-гурт «Афазія» (Гомель), ды іншыя мастацкія калектывы.

Адным словам, тэатральная геаграфія краіны пашыраецца і за кошт «Тэатральных сустрэч» у Краснаполлі!

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».