Вы тут

Супрацоўнікі ДАІ Гомельшчыны адпрацуюць аўтадарогу М-10


У перыяд з 11 па 13 чэрвеня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі М-10 «гр. Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын» з мэтай спынення парушэнняў ПДР, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху. Пра гэта паведамляе аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама.


У рабоце супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў і мець пры сабе прыборы фота- і відэафіксацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?