Вы тут

Беларусбанк выдаў больш за 1 тыс. іпатэчных крэдытаў


ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 лютага заключыла больш за 1 тыс. крэдытных дагавораў на суму звыш Br40 млн па прадукце «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў, паведамілі на сайце банка.


Беларусбанк першым сярод камерцыйных банкаў падтрымаў ініцыятыву дзяржавы па павышэнні даступнасці іпатэчных крэдытаў па ўказе 16 красавіка 2020 года нумар 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні», запусціўшы ў лютым бягучага года новы крэдытны прадукт «Іпатэка Экспрэс».

«Запатрабаванасць новага крэдыту пацвердзіла, у тым ліку, і эфектыўнасць новага ўказа „Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні“, які зрабіў крэдыты на нерухомую маёмасць больш даступнымі. Нягледзячы на тое, што некаторыя эксперты не ўтойвалі сумнення ў адносінах да прадукту», — адзначыла намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна.

Як падкрэслілі ў Беларусбанку, крэдыт на нерухомую маёмасць толькі пад залог (іпатэку) набываемага жылля стаў, па сутнасці, эксклюзіўнай прапановай на рынку фінансавых паслуг. «Не апошнім аргументам на карысць навінкі стала зручнасць прапануемага сэрвісу, бо банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны рабочы дзень пасля рэгістрацыі заявы. Акрамя таго, магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка і даходаў яго блізкіх сваякоў, членаў сям’і (пры ўмове заключэння дагавора паручыцельства), калі кліенту неабходны крэдыт у памеры большым, чым дазваляе яго ўласны даход. Іпатэчны крэдыт карыстаецца попытам не толькі ў сталіцы, але і ў абласцях», — растлумачылі ў банку.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.