Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Фота: pixabay.com

АВЕН. Улетку хочацца загараць і гуляць па лесе, а не працаваць. Але вам, падобна, трэба сабраць волю ў кулак і завяршыць важны праект. Затое вы зможаце добра зарабіць. Надыходзіць спрыяльны момант для канкрэтных дзеянняў, адказных крокаў і іншых лёсавызначальных дзей. У сераду можа сарвацца важная дзелавая сустрэча — калі магчыма, адразу назначце яе на іншы дзень.


ЦЯЛЕЦ. Каб вашы праблемы з дзелавымі партнёрамі не паўтарыліся, неабходна вынесці ўрокі з мінулых памылак. Пачуццё ўласнай перавагі пагражае перашкаджаць паўнавартасным зносінам з калегамі. У чацвер не згубіце моманту для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. Няясныя думкі пра будучыню змогуць нарэшце здабыць форму, і ўсё стане на свае месцы. У нядзелю займіцеся асабістым жыццём, тым больш што дамаўляцца стане значна лягчэй.


БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.


РАК. На гэтым тыдні можа завяршыцца важны этап у кар'еры, і вы атрымаеце выгадную прапанову аб павышэнні па службе. Дапамогі і падтрымкі ад іншых цяпер чакаць не варта — разлічвайце толькі на сябе. Тым больш што вы поўныя сіл і энергіі і самі вырашыце любую праблему. У чацвер магчымы рэзкія змены настрою — паспрабуйце быць больш мяккімі і стрыманымі.


ЛЕЎ. Не выключана расчараванне ў кім-небудзь з блізкіх людзей, але гэта не нагода для расстройства. Лепш своечасова зняць ружовыя акуляры. Чацвер і пятніца — амаль ідэальныя дні для таго, каб заняцца падрыхтоўкай і рэалізацыяй сур'ёзных планаў. Асабліва цікавыя ідэі могуць наведаць вас у пятніцу. За гэты тыдзень вы здольныя зрынуць горы, прычым ад вас не спатрэбіцца вялікіх намаганняў.


ДЗЕВА. Магчымы пэўныя цяжкасці, перад якімі не варта адступаць. І тады можна разлічваць на поспех. Але лепш абапірацца на правераныя метады, а нестандартныя падыходы выкарыстоўваць толькі як дадатак. Добры час для падвядзення пэўных вынікаў і для пачатку адпачынку. У чацвер пазбягайце рамантычных сустрэч — партнёр будзе з вамі спрачацца і раўнаваць. У выхадныя не сядзіце дома, едзьце за горад.


ШАЛІ. Вам неабходна ўзброіцца фантазіяй і творча рэалізаваць свае задумы з нагоды летняга адпачынку. На гэтым тыдні вы лідар, і гэта адчувальна дапаможа дамагчыся свайго. Заплануйце паездку на прыроду, арганізуйце пікнік на беразе возера. Тыдзень багаты падзеямі, дазваляе назапасіцца цікавымі ўражаннямі. Не забывайце пра родных, зазірніце да іх у госці хоць бы на паўгадзіны.


СКАРПІЁН. Надыходзіць час сур'ёзных перамен, прычым да лепшага. Не трымайцеся за састарэлае, яно вам больш не спатрэбіцца. Памятайце, што, змяняючы сваё ўспрыманне, вы можаце змяніць і навакольны свет. Поспех будзе спадарожнічаць вам і ў кар'еры, і ў каханні. Неабходна праяўляць цярпенне, тады перашкоды ператворацца ў пыл, які проста панясе ветрам. Ваш аўтарытэт расце. Не толькі супрацоўнікі, але нават і кіраўніцтва паспрабуе пайсці вам насустрач, стварыць спрыяльныя ўмовы для працы.


СТРАЛЕЦ. Любую сітуацыю на гэтым тыдні трэба ацэньваць максімальна рэалістычна. Нават калі яна зусім не ўпісваецца ў рамкі вашых уяўленняў аб магчымым. Старайцеся адэкватна разлічыць свае сілы, не давайце невыканальных абяцанняў. У канцы тыдня магчымы стрэсы і канфлікты. Вам трэба адпачыць, прычым актыўна. Схадзіце ў паход ці хоць бы пакатайцеся на ровары. У сям'і ўсё добра. Дзеці пацешаць дасягненнямі.


КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня ў вас з'явяцца выключныя здольнасці давесці работу да дасканаласці. Так што чакайце пахвалы ад начальства. У другой палове тыдня будзьце асцярожныя ў адносінах з блізкімі людзьмі, можа здарыцца дробнае непаразуменне. Не ўздумайце хлусіць і хаваць штосьці важнае — таемнае стане відавочным. У выхадныя не забудзьцеся пра адпачынак, хоць трохі абстрагуйцеся ад праблем.


ВАДАЛІЎ. Паспрабуйце вырашаць пасільныя для вас задачы, не перанапружвайцеся. Ёсць верагоднасць, што патрабаванні да вашай працы могуць быць завышаны — паспрабуйце знайсці кампраміс з калегамі і начальствам. У пятніцу непажадана прымаць паспешлівых рашэнняў аб змене працы ці іншых кар'ерных зменах. Тыдзень спрыяльны для ўстанаўлення сяброўскіх кантактаў і завязвання карысных знаёмстваў. У выхадныя чакайце гасцей.


РЫБЫ. На гэтым тыдні верагодны прафесійны ўзлёт і поспех. Многія набалелыя праблемы вырашацца спакойна, нават з нейкай лёгкасцю. Кансерватыўнае стаўленне да жыцця і планамернасць дзеянняў дапамогуць дабіцца дапамогі, у тым ліку фінансавай, у тых, хто старэйшы або малодшы. Абапірайцеся на свой вопыт, здольнасць пралічыць падзеі і прыняць стратэгічна правільнае рашэнне — імправізацыі рызыкуюць быць асуджаны на правал. У чацвер пазбягайце стрэсавых сітуацый і новых знаёмстваў. Выхадныя лепш за ўсё правесці на дачы, на свежым паветры.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.