Вы тут

Вечарыны ў Гальшанскім замку


Класічныя музычныя вечары каля сцен Мірскага замка, здаецца, знайшлі працяг у аналагічным культурным мерапрыемстве на Ашмяншчыне, якое, магчыма, стане пастаянным. Каля сцен замка Сапегаў у Гальшанах таксама зладзілі творчую вечарыну.


Пасля нядаўняга адкрыцця для наведвальнікаў Паўночнай вежы замка гістарычны будынак стаў цэнтральным месцам падзей шматлікіх мерапрыемстваў краю. На выхадных падчас тэатралізаванай пастаноўкі госці сустрэліся з Паўлам Сапегам, Соф'яй Гальшанскай, Белай дамай і Чорным манахам. Такая падача легендаў і паданняў краю вельмі падабаецца і запамінаецца гледачам. Зладзілі таксама майстар-клас па сярэднявечных танцах і квэст-гульню для прыхільнікаў містыкі.

Мясцовыя майстры паказвалі, як нараджаюцца ганчарныя вырабы, цацкі хэнд-мэйд і лялькі-абярэгі. Падмацоўваліся госці слівавай гарбатай ды духмянай юшкай. А надвячоркам усіх чакалі канцэрт інструментальнай музыкі і арыгінальныя кампазіцыі, якія Ігар Задарожны, саліст Белдзяржфілармоніі, выканаў на крыштальнай арфе, сабранай з вінных келіхаў, і піле.

19 чэрвеня Соф'я Гальшанская ізноў чакае гасцей на свята ў сваёй рэзідэнцыі і абяцае светлавое шоу. А дапамагаць ёй будуць музычны калектыў «Арацэя» і гістарычны клуб «Шатландская пяхота». Астатнія сюрпрызы арганізатары пакуль не раскрываюць.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.