Вы тут

Вагонаў у Расію паболела


У рамках аднаўлення пасажырскіх зносін з Расійскай Федэрацыяй Беларуская чыгунка прызначае курсіраванне групы бесперасадачных вагонаў Гродна — Масква — Гродна адпраўленнем 11 чэрвеня з Гродна ў складзе цягнікоў № 688 Гродна — Мінск і № 4 Брэст — Масква і з 12 чэрвеня з Масквы ў складзе цягнікоў № 3 Масква — Брэст і № 687 Мінск — Гродна. Перыядычнасць курсіравання праз дзень — па няцотных чыслах з Гродна і цотных чыслах з Масквы. У склад групы ўваходзяць плацкартны і купэйны вагоны.


Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, курсіраванне будзе да канца чэрвеня. Па выніках гэтых перавозак аб далейшым курсіраванні вагонаў Гродна — Масква — Гродна будзе паведамлена дадаткова.

На БЧ звярнулі ўвагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Пасажыры, якія накіроўваюцца за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVІD-19, выкананы не пазней чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і праездзе ў цягніку масачны рэжым.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік»і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх цягнікоў у міжнародных зносінах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?