Вы тут

Каму выгадна супрацоўнічаць з агенцтвамі нерухомасці ў Беларусі?


За апошнія гады колькасць агенцтваў нерухомасці па Мінску і іншых гарадах значна ўзрасла. Некаторыя ўласнікі ўсё яшчэ баяцца супрацоўнічаць з імі і трапіць на «чорных рыэлтараў», а кліенты не разумеюць, навошта агенцтвам плаціць. Разам са спецыялістам аднаго сталічнага агенцтва Лізаветай Гайдаравай разбяромся, чаму рыэлтарскія паслугі карыстаюцца попытам і як будуецца работа знутры агенцтваў.


Фота: pixabay.com

Юрыдычная кансультацыя. Першае, што заўсёды хвалюе людзей у пытаннях нерухомасці, гэта юрыдычныя пытанні. Іх заўсёды шмат ва ўсіх удзельнікаў працэсу. Звычайна гэта датычыцца налогаў, тэрмінаў аплат, парадку заключэння дагавора. Звяртаючыся да спецыялістаў, якія працуюць па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, вы атрымаеце самую дакладную і актуальную інфармацыю. Апіраючыся на вопыт, спецыяліст распрацоўвае схему работы з дакументамі, а таксама дакладна ведае, калі пайсці, куды, у якой паслядоўнасці і што неабходна мець на руках. Менавіта такая схема дапаможа аформіць дакументы ў аптымальны тэрмін і з мінімальнымі матэрыяльнымі выдаткамі як для гаспадароў, так і для кліентаў.

Вашы ўмовы. Многія, хто шукае кватэру для арэнды самастойна, сутыкаюцца з нежаданнем гаспадароў узяць іх з сабакамі або катамі. Калі схлусіць у такім выпадку, то пасля могуць узнікнуць праблемы для ўсіх. Агент ведае, як правільна данесці гэтыя звесткі да ўладальніка і ўлічыць усе вашы патрэбы пры пошуках. Перадаўшы рыэлтару або агенту інфармацыю аб тым, якая вам кватэра патрэбна, яе месцазнаходжанне, наяўнасць рамонту, ён падбярэ толькі прыемныя варыянты. Менавіта ён возьме на сябе адказнасць за папярэднія перагаворы і выключыць колькасць непатрэбных кантактаў. Такім чынам, сэканоміць час усіх зацікаўленых у здзелцы.

Аператыўнасць. Агенцтвы нерухомасці працуюць па сваіх базах аб'ектаў, якія рэгулярна абнаўляюцца, і могуць прапанаваць такі варыянт, які вы дакладна самі не знайшлі б. Таксама можна скарыстацца такой рыэлтарскай паслугай, як падбор варыянта здзелкі з аб'ектам. У гэтым выпадку арганізацыя прымае на сябе адказнасць менавіта падабраць для спажыўца аб'ект, які адпавядае яго пажаданням. Такая паслуга звычайна называецца «па факце». Увогуле, існуюць агенцтвы, якія працуюць толькі па факце і не патрабуюць ніякіх папярэдніх аплат за паказы. Калі вырашылі шукаць кватэру праз спецыялістаў і не хочацца трапіць на ашуканцаў, звярніце ўвагу менавіта на такі метад.

Дзяржаўныя тарыфы. Плата спажыўцамі рыэлтарскіх паслуг ажыццяўляецца па тарыфах (стаўках) на рыэлтарскія паслугі, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2008 года № 386. Кошт кожнай асобнай паслугі звязаны з памерам дзеючай базавай велічыні. Калі змяняецца базавая велічыня, адпаведна, змяняецца і сума аплаты. У пастанаўленні прапісаны ўсе віды паслуг для спажыўцоў, якія можа аказаць агенцтва: арэнда (найм) аб'ектаў жылога фонду, падбор аб'екта нерухомасці, арганізацыя і правядзенне здзелак, аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы дакументаў і г. д.

Плануючы маніпуляцыі з нерухомасцю, іншы раз задумайцеся аб сваёй кампетэнцыі ў гэтай сферы. Ці зможаце вы самастойна правесці такую здзелку або лепш даверыцца прафесіяналам сваёй справы, якія з такой работай сутыкаюцца кожны дзень і маюць каласальны вопыт?

Марыя ТАРНАЛІЦКАЯ

Загаловак у газеце: Разбурыць сцяну стэрэатыпаў

Выбар рэдакцыі