Вы тут

Творчасць як самазанятасць


У Касцюковіцкім доме рамёстваў працуюць два разьбяры па дрэве, якія любяць выразаць і жывёл, і лыжкі. Адзін з іх на гэтым здымку — шасцідзесяцігадовы Сяргей Благушка. Былы заатэхнік, ён па стане здароўя не можа цяпер працаваць па спецыяльнасці, але, дзякуючы лёсу (спадзяюся, шчасліваму), стаў знакамітым у галіне народнага мастацтва. Сяргей захапіўся разьбой драўляных лыжак для гаспадынь, свае вырабы аздабляў геаметрычнай вытанчанай разьбой, таму яго заўважылі і запрасілі ў Дом рамёстваў. Менавіта тут напоўніцу майстар стаў адкрываць свой творчы патэнцыял і самабытнасць — выразаць складаныя фігуры дзікіх жывёл, якія на святочных кірмашах і фестывалях заўсёды прываблівалі гледачоў. За дваццаць гадоў Сяргей Аляксеевіч стаў карыфеем разьбярства Магілёўшчыны і па-ранейшаму працуе ў стылі інсітнага мастацтва.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.