Вы тут

Трэнды і сакрэты makeup ад абсалютнага чэмпіёна Беларусі па візажу-2021 Вікторыі Чэчынай


«Макіяж можа і павінен быць ідэальным, нягледзячы на спякоту за акном», — упэўнена прафесійны візажыст Вікторыя Чэчына. — «Самае галоўнае, правільна даглядаць за скурай твару ў гэты перыяд, сур’ёзна аднесціся да сезоннага выбару дэкаратыўных сродкаў і напрацаваць свой асабісты прафесіяналізм у нанясенні касметыкі.» Спецыяльна для чытачоў сеткавага выдання ZVIAZDA.BY Вікторыя расказала пра трэнды гэтага лета ў макіяжы і падзялілася сваімі прафесійнымі сакрэтамі.


Летні макіяж на кожны дзень — гэта, канешне, NUDE. Ён лічыцца самым складаным відам макіяжа, бо патрабуе стварэння нябачнага ды лёгкага вобраза. І тут трэба вельмі сур’ёзна аднесціся да выбару дэкаратыўнай касметыкі, якая дапаможа падкрэсліць рысы твару або замаскіруе лішняе. Твар у стылі Nude павінен заставацца натуральным. 

ТАНАЛЬНЫ СРОДАК

Каб схаваць невялікія дэфекты скуры, летам лепш за ўсё карыстацца танальнымі крэмамі СС- і ВВ- з SPF-фактарам. Наносіць іх пажадана вільготным спонжам, пастукваючымі рухамі. Так вы дасягнеце патрэбнага выніку. Увечары падчас спякотнага надвор’я можна карыстацца больш шчыльным танальным крэмам. І на працягу вечара па неабходнасці прыбіраць тлушчавы бляск пры дапамозе маціруючых сурвэтак. 

ПУДРА

Асноўнае назначэнне пудры — фіксаваць танальны сродак і рабіць скуру матавай. Сёлета пудрай можна ўвогуле не карыстацца, бо ў модзе натуральны бляск скуры. Але, калі вы не можаце абысціся без пудры, раім карыстацца рассыпістай празрыстай, дробнага памолу. 

РУМЯНЫ

Must-have лета-2021 — гэта румяны, якія можна наносіць, як асобна ад карэктара, так і замест яго. У жару сухія румяны хутка знікаюць з твара з-за высокай вільготнасці гідраліпіднага пласта скуры. Такім чынам, выкарыстоўвайце крэмападобные тэкстуры, якія пасля нанясення неабходна замацаваць пудрай. Памятайце, румяны наносяцца на яблыкі шчок і растушоўваюцца ў напрямку сярэдзіны вуха. 

ХАЙЛАЙТАР 

Пры стварэнні дзённага летняга макіяжу ад выкарыстання хайлайтара можна адмовіцца. Але ж, калі вам падабаецца невялікі бляск на твары, то пажадана выкарыстоўваць лёгкі і амаль нябачны хайлайтар. Яркі і бляскучы варыянт пакіньце на вечар. Наносіць яго трэба над скуламі і з дапамогай растушоўкі злучыць з румянамі без бачнай мяжы. 

СКУЛЬПТАР

Калі ёсць неабходнасць зрабіць твар візуальна меншым, звузіць лінію носа, паменьшыць скулы ці завастрыць іх, на дапамогу вам прыйдзе скульптар(карэктар). Але пры яго выкарыстанні ёсць нюансы, пра якія трэба абавязкова ведаць. 

  • Невялікую колькасць сухога карэктара наносім пад скуламі ў напрамку ад сярэдзіны вуха да куткоў вуснаў.
  • Злучаем карэктар разам з румянамі пры дапамозе плаўнай растушоўкі. Ваша задача зрабіць так, каб хайлайтар, румяны і карэктар выглядалі як адно цэлае. 

ВОЧЫ

Калі вы — аматар ценяў, то падчас гарачага надвор’я ідэальны варыянт — цінт. Пасля высыхання на цінт можна нанесці цені натуральных адценняў. Аматарам стрэлак раім выкарыстоўваць вадастойкую падводку або аловак для вачэй. 

ВУСНЫ

Днём у спякоту на вуснах лепш за ўсё выглядае бляск ці бальзам. Калі вы аддаяце перавагу памадзе, то лепш за ўсё падыдуць цінты ці стойкія матавыя памады. Як варыянт, можна проста намаляваць вусны алоўкам патрэбнага адцення. 

З надыходам вечара змяняецца не толькі час сутак, але і макіяж. Выхад у тэатр, рэстаран, на спатканне патрабуе і іншага падыходу да макіяжу. Вячэрні макіяж у адрозненне ад дзённага — больш яркі і смелы. І тут лета-2021 мае свае трэнды. 

КОЛЕР ЦЕНЯЎ

Як ні дзіўна, але сёлета папулярныя залатыя і срэбраныя цені і пігменты, хоць раней гэтыя колеры былі больш актуальныя ўзімку 2021 — год металічнай белай крысы, а яна вялікі аматар зялёнага колеру. Смарагд у гэтым сезоне на піку папулярнасці. 

ВЕЙКІ

Мегатрэнд гэтага сезона — даўно забытыя павуковыя лапкі. Гэта калі вейкі склейваюцца паміж сабой. Модніцам ён можа здацца вельмі цікавым. Зрабіць іх вельмі проста. Адразу пасля нанясення тушы злучыць вейкі ў невялікія пучкі і даць высахнуць. 

SMOKY EYES

Канешне, у гэтым сезоне нельга забывацца на Smoky eyes. Гэта любімая класіка вячэрніх макіяжаў. Гэтым летам для Smoky eyes выкарыстоўваем не толькі чорны колер, але і бардовы, чырвоны, сіні і, канешне, зялёны. Поспех гэтага віда макіяжу залежыць ад майстэрства нанясення і растушоўкі ценяў. Спалучэнне некалькіх адценняў лепш з ўсё патрэніраваць перад выхадам у свет ці звярнуцца да прафесійнага візажыста. Памятайце: нельга карыстацца алоўкамі ці падводкай для стрэлак таго ж адцення, што і цені. Ідэальна — чорны ці карычневы колеры. 

ГАЛІВУДСКІ МАКІЯЖ

Яшчэ адзін варыянт класічнага вячэрняга макіяжу, які не губляе сваю папулярнасць — гэта Галівуд. Яго адметная рыса наяўнасць стрэлак. У гэтым модным сезоне на піку папулярнасці шырокія стрэлкі, якімі можна замяніць цені. Дзякуючы стрэлкам, ваш вячэрні макіяж будзе яркім і ў той жа час лаканічным.

ЯРКІЯ ВУСНЫ

Адзін з галоўных трэндаў лета — яркія вусны. Классіка — гэта, канешне, чырвоная памада. Яна мае розныя адценні (халоднае і цёплае) і падабаецца індывідуальна, зыходзячы з вашага каляровага тыпу. Раім звярнуць увагу на памады такіх колераў, як фуксія, цёмная вішня, бардо, цагляны і пунсовы. 

Каб памада лепш трымалася на вуснах, абавязкова перад яе нанясеннем карыстайцеся алоўкам таго ж адцення. Калі памада глянцавая, пасля яе нанясення, раім прамакнуць сурвэткай, прыпудрыць і нанесці яе яшчэ раз.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.