Вы тут

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці супрацоўніцтва з Філіпінамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Радрыга Дутэртэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Ваша цвёрдая пазіцыя па абароне суверэнітэту і цэласнасці Філіпін як ад знешніх, так і ад унутраных пагроз заўсёды выклікала адабрэнне і павагу ў Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва з Філіпінамі. «Перакананы, што актывізацыя дыялогу паміж Мінскам і Маніле, у тым ліку па пытаннях эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, пашырэння дагаворна-прававой базы, цалкам адпавядае нашым агульным інтарэсам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Радрыга Дутэртэ моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а філіпінцам — міру і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».