Вы тут

Адносіны Беларусі і Расіі загартавалі ў супрацьстаянні сучасным пагрозам — Аляксандр Лукашэнка


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.


«Вы жывяце ў вялікай краіне з унікальнай гісторыяй і неацэннай культурнай спадчынай. Эканамічны патэнцыял, прарыўныя ідэі ў навукова-тэхнічнай сферы, маштабныя сацыяльныя праекты якасна пераўтвораюць цяперашняе аблічча Расіі, умацоўваючы яе аўтарытэт на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны, загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам, будуць прырастаць новымі перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў інтарэсах абедзвюх краін і народаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні старшыні Урада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Вячаславу Валодзіну.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.