Вы тут

Прэзідэнт Беларусі — Лізавеце II: Нашы краіны заўсёды аб'ядноўвала імкненне да міру, бяспекі і справядлівага светапарадку


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету II з нацыянальным святам — Днём нараджэння Каралевы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Ваша праўленне з’яўляецца прыкладам клопату пра людзей, сапраўднай адданасці дзяржаўным інтарэсам і вернага служэння Айчыне. Дзякуючы вашым намаганням Вялікабрытанія ўпэўнена ідзе па шляху развіцця і прагрэсу», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Вялікабрытанію заўсёды аб’ядноўвала імкненне да міру, бяспекі, ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і справядлівага светапарадку. «Гэтыя каштоўнасці застаюцца непарушным прыярытэтам двухбаковых адносін і сёння, калі ў абодвух дзяржавах вядзецца маштабная работа па захаванні здароўя грамадзян і барацьбе за ўстойлівае развіццё эканомік», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Лізавеце II добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ў асяроддзі родных і блізкіх, а народу Злучанага Каралеўства — мірнага неба і салідарнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?