Вы тут

Тэмпература паветра ў Беларусі ўвесну была ніжэй за норму на 0,3 градуса


Сярэдняя тэмпература паветра за вясну 2021 года склала ў сярэднім па краіне плюс 6,6, што ніжэй за кліматычную норму на 0,3 градуса, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Адмоўная анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем Віцебскай вобласці (там была адпаведнасць кліматычнай норме). Тэмпературны рэжым на працягу сезону быў неаднародным: у сакавіку паказчыкі былі вышэй за норму, красавік і травень былі халоднымі», — распавялі ў Белгідрамеце.

Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра за вясну зарэгістравана 6 сакавіка на станцыі Езярышча (мінус 17,9), максімальнае (плюс 28,2) — на станцыі Касцюковічы 17 мая.

10-27 мая па большай частцы тэрыторыі адбыўся пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз адзнаку ў плюс 14 градусаў, што лічыцца пачаткам лета ў кліматалогіі. Па паўночна-заходняй частцы па дадзеных на апошні дзень вясны пераход не адбыўся.

За вясну ў Беларусі выпаў 161 мм ападкаў, што складае 118% за кліматычную норму за сезон. Больш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Віцебскай вобласці — у сярэднім 180,2 мм, або 130% за кліматычную норму. У Брэсцкай вобласці колькасць ападкаў вясновага сезону была найменшай — у сярэднім па вобласці 140,1 мм (105% нормы).

У асобныя дні вясны месцамі адзначалася ўзмацненне ветру парывамі 15 м / с і больш. Максімальная хуткасць ветру зарэгістраваная 6 мая на станцыі Валожын (23 м / с).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.