Вы тут

У электрацягніку «Мінск — Баранавічы» забілі мужчыну


У Мінскім раёне следчыя шукаюць абставіны забойства мужчыны ў вагоне электрычкі, паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


Фота: СК.

Па дадзеных следства, 60-гадовы мінчанін увечары 11 чэрвеня, ехаў у электрацягніку «Мінск-Баранавічы». Калі ў вагон увайшоў 48-гадовы жыхар горада Стоўбцы, паміж раней незнаёмымі мужчынамі паўстаў малазначны канфлікт, падчас якога жыхар сталіцы дастаў нож і нанёс ім удар у шыю пацярпелага. Апошні здолеў дайсці да суседняга вагона, дзе памёр.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Падазраваны затрыманы. У ходзе асабістага ператрусу ў яго канфіскаваны нож. Устаноўлена, што мужчына нідзе не працуе, раней быў судзімы за хуліганства.

Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па п.13 ч.2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прызначана правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў, дапытваюцца сведкі. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.