Вы тут

Названы самыя небяспечныя для мозгу прадукты


Штодзённы рацыён аказвае вялікі ўплыў на перадумовы развіцця хваробы Альцгеймера. Мноства даследаванняў паказваюць, што для прадухілення дэменцыі трэба адмовіцца ад пэўных прадуктаў, паведамляе РИА Новости са спасылкай на партал focus.de.


У першую чаргу, неабходна адмовіцца ад прадуктаў з высокай ступенню перапрацоўкі: выпечкі, прысмакаў і газаваных напояў. Яны выклікаюць запалення ў галаўным мозгу і пашкоджанні нейронаў. Навукоўцы з Універсітэта Бата выявілі сувязь цукразмяшчальных прадуктаў і закаркоўвання артэрый у мозгу.

Таксама да ворагаў здароўя мозгу можна прылічыць вострую ежу, а менавіта перац чылі і халапеньо. Яны ўтрымліваюць капсаіцын, які, як паведамілі навукоўцы з Універсітэта Паўднёвай Аўстраліі, можа быць прычынай страты памяці і пагаршэння кагнітыўных здольнасцяў.

Акрамя таго, у спіс забароненых прадуктаў уваходзяць смажаная ежа і фастфуд. Яны багата транстлустам, які памяншае аб’ём мозгу і зніжае яго працаздольнасць, гаворыцца ў даследаванні Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта.

Нарэшце, небяспеку ўяўляюць кансерванты, солі і насычаныя тлустыя кіслоты, якія змяшчаюцца ў каўбасе, мясных вырабах. Яны стымулююць запаленчыя працэсы і могуць пашкодзіць крывяносныя сасуды. Да такіх высноў прыйшлі кітайскія навукоўцы, даследаванне якіх апублікавана ў часопісе Current Alzheimer Research.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.