Вы тут

Спецыялісты з Казахстана павысілі кваліфікацыю ў універсітэце МНС Беларусі


Навучанне на базе Міжнароднага цэнтра падрыхтоўкі ратавальнікаў (IRTcentre) Універсітэта грамадзянскай абароны МНС прайшлі 6 спецыялістаў з Казахстана, інфармуе ўстанова.


Фота: ucp.by

У склад слухачоў вучэбнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Авіяцыйнай адміністрацыі Казахстана, Міжнароднага аэрапорта Акту і Turkistan International Airport. Замежныя спецыялісты прайшлі падрыхтоўку па праграме павышэння кваліфікацыі «Аварыйна-выратавальнае забеспячэнне палётаў паветраных судоў».

У ходзе навучання былі арганізаваны выязныя практычныя заняткі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установе «Авіяцыя» МНС. Акрамя таго, выкладчыкамі IRTcentre са слухачамі на вучэбных пляцоўках палігона аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі практычна адпрацаваны першачарговыя мерапрыемствы па выратаванні людзей пры НЗ на авіятранспарце, а таксама тэхналогіі вядзення пошукава-выратавальных работ пры ўзнікненні НЗ на авіяцыйным транспарце і многае іншае.

Больш за тое, у рамках культурнай праграмы спецыялісты з Казахстана наведалі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», Бярэзінскі біясферны запаведнік, Нацыянальную бібліятэку Беларусі і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аглядную экскурсію па Мінску і Барысаве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».