Вы тут

Анастасія Салас заняла 5-е месца на ЧЕ па мастацкай гімнастыцы ў Балгарыі


Анастасія Салас заняла пятае месца ў шматбор’і на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Варне (Балгарыя), паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Выніковая адзнака спартсменкі з Беларусі 104,475 бала. Яе суайчынніца, Аліна Гарнаська  у алімпійскім відзе праграмы стала шостай — 102,800 бала. Што тычыцца пераможцы, то ёй стала расіянка Арына Аверына, старанні якой суддзі ацанілі на 109,100 бала. Срэбра на рахунку балгарскай спартсменкі Бора Калейн — 107,625 бала. Замкнула тройку наймацнейшых яшчэ адна расійская грацыя Дзіна Аверына — 107,325 бала.

Раней медаль кантынентальнага форуму выйграла беларуская юніёрская зборная ў групавых практыкаваннях. Яе прадстаўніцы падняліся на трэцюю прыступку п’едэстала ў практыкаванні з пяццю мячамі — 37,550 бала. Перамаглі гімнасткі з Расіі (40,400 бала). Серабро ў балгарскіх юніёрак (39,000).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».