Вы тут

«Палесскі кірмаш» пройдзе ў Мазыры 23-26 чэрвеня


Рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш «Палесскі кірмаш» пройдзе ў Мазыры 23-26 чэрвеня, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.


Кірмаш размесціцца на ажыўленай цэнтральнай плошчы Мазыра. Для ўдзелу ў мерапрыемстве плануецца прыцягнуць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў з розным асартыментам тавараў: падарункі, сувеніры, парфумерыя і касметыка, адзенне, мясныя і малочныя прадукты, Хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, мёд і прадукты пчалярства, дэлікатэсы, а таксама вырабы ручной працы.

«Палесскі кірмаш» адбудзецца ў рамках правядзення Нацыянальным алімпійскім камітэтам у розных гарадах рэспублікі сямейнага масавага спартыўнага свята «Вытокі. Крок да Алімпу». Так, 26 чэрвеня пл. Леніна стане цэнтральнай пляцоўкай фестывалю. Праграмай мерапрыемства прадугледжаны спартыўныя лакацыі, аб’яднаныя ў «Алімпійскі квэст», гастрофест, анімацыйныя гульні, лаунж-зоны для кансультацый і майстар-класаў, мабільны планетарый, кірмашовы гандаль, свята майстроў і рамеснікаў і канцэртна-забаўляльная пляцоўка з удзелам зорак беларускай эстрады.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.