Вы тут

З-за чаргі на мяжы з ЕС выезду з Беларусі чакаюць звыш 1,3 тыс. фур


Больш за 1 330 грузавікоў стаяць днём 13 чэрвеня ў чэргах на выезд з Беларусі ў пунктах пропуску на мяжы з краінамі Еўрасаюза. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.


Па апошніх дадзеных, больш за ўсё грузавых машын сабралася на мяжы ў літоўскім напрамку — звыш 840 фур. З гэтага ліку ў пункце пропуску «Прывалка» стаяць 340 грузавікоў, у «Беняконях» — 230, у «Каменным Логу» — 190, у «Відзах» — 50, у «Катлоўцы» — 30.

На мяжы з Латвіяй выезду з Беларусі чакаюць больш за 80 грузавых аўто: у «Грыгораўшчыне» — 40, ва «Урбанах» — 40.

Выезду ў Польшчу чакаюць больш за 410 фур, у тым ліку 180 — у «Брузгах», 140 — у «Казловічах» і 90 — у «Бераставіцы».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.