Вы тут

Цягнікі з Мінска ў Адлер сталі хадзіць часцей з 11 чэрвеня


Цягнікі з Менска ў Адлер сталі хадзіць часцей з 11 чэрвеня. Цяпер яны курсуюць праз дзень — так будзе да 11 верасня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Як адзначыў намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення БЧ Канстанцін Баяр, попыт на цягнікі прама «на мора» расце з кожным днём. Раней перавозкі ў Адлер ажыццяўляліся раз у чатыры дні.

Час у шляху займае каля 48 гадзін. Скарыстацца цягнікамі могуць толькі грамадзяне Беларусі і Расіі. Ім трэба мець адмоўны ПЛР-тэст, атрыманы не больш чым за 72 гадзіны да выезду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?