Вы тут

У Саудаўскай Аравіі наведваць гандлёвыя цэнтры змогуць толькі вакцынаваныя ад каранавіруса


Наведванне магазінаў, гандлёвых цэнтраў і іншых буйных аб'ектаў гандлю ў Саудаўскай Аравіі з 1 жніўня стане немагчымым для асоб, якія не атрымалі вакцыну ад каронавіруса. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства гандлю Каралеўства Абдэль Рахман аль-Хусэйн, паведамляе ТАСС.


«Тыя, хто не прайшоў вакцынацыю ад каронавіруса, праз 48 дзён не змогуць наведваць буйныя аб’екты гандлю і продажу тавараў. Пачынаючы з 22 зуль-хіджа па хіджры (адпавядае 1 жніўня 2021 года па грыгарыянскім календары) умовай для ўваходу ў памяшканні, дзе вядзецца гандаль, стане наяўнасць хаця б адной прышчэпкі ад каронавіруса», — адзначыў прэс-сакратар.
 
Раней улады Саудаўскай Аравіі паведамілі, што з 1 жніўня наяўнасць прышчэпкі ад каронавіруса стане абавязковым пры наведванні дзяржаўных устаноў, а таксама шэрагу эканамічных, грамадскіх, культурных і іншых мерапрыемстваў у краіне.
 
Па апошніх дадзеных, у Каралеўстве з насельніцтвам 34,2 млн чалавек з пачатку пандэміі было зарэгістравана 465797 выпадкаў COVID-19, 7572 пацыента памерлі ад наступстваў заражэння. Усяго на бягучы момант у Саудаўскай Аравіі зарэгістравана 10 132 чалавекі, якія праходзяць лячэнне, з якіх 1575 знаходзяцца ў крытычным стане. Колькасць доз прэпаратаў ад коронавируса, уведзеных жыхарам краіны, складае 15 687 142.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».