Вы тут

Палёт у космас з заснавальнікам Amazon прадалі за 28 мільёнаў долараў


Невядомы пакупнік купіў на аўкцыёне месца ў касмічным караблі New Shepard, заплаціўшы за гэта 28 мільёнаў даляраў, паведаміла касмічная кампанія Blue Origin, якая праводзіла таргі, паведамляе РИА Новости.


Пераможца, імя якога пакуль не называецца, зробіць субарбітальны палёт разам з заснавальнікам Amazon прадпрымальнікам Джэфам Безасам.

Таксама кампанія паведаміць «чацвёртага і апошняга» члена экіпажа. Палёт можа прайсці ў сярэдзіне ліпеня.

Карабель New Shepard быў распрацаваны для субарбітальных палётаў касмічных турыстаў на вышыню звыш 100 кіламетраў.

Гэта свайго роду кіраваная капсула, якую запускаюць з дапамогай ракеты-носьбіта. New Shepard можа падымацца на вышыню больш за 100 кіламетраў, пару хвілін знаходзіцца ў бязважкасці, а пасля гэтага вяртаецца на зямлю на парашутах.

Працягласць палёту складае каля 10 хвілін.

Фота Blue Origin

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.