Вы тут

У Беларусі прайшоў забег на выжыванне Bison Race


Гонкі на выжыванне Bison Race прайшлі з 11 па 13 чэрвеня ў Лагойскім раёне. У спаборніцтвах удзельнічалі госці з Расіі, Украіны, Кітая, Чэхіі, Латвіі, Польшчы, Казахстана і Турцыі, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».


На экстрэмальныя забегі заявіліся каля 1,5 тыс. бегуноў. Гонкі з перашкодамі рознай ступені складанасці праходзілі ў цяжкапераадольных лясных гушчарах на лагойскіх узвышшах. Да фінішу Bison Race дабраліся самыя ўстойлівыя. Былі таксама арганізаваны дыстанцыі для дзяцей з досыць складанымі перашкодамі, хоць і больш кароткія.

Падобныя спаборніцтвы чакаюцца і ў верасні, але ўжо ў іншым месцы. Наступнай лакацыяй для забегаў на цягавітасць стане тэрыторыя каля Нясвіжскага замка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.