Вы тут

Акцыя па бязвыплатным донарству крыві пройдзе сёння ў Магілёве


Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня донара крыві, інфармуе ўстанова аховы здароўя.


Фота: mospk.by

«У гэтым годзе акцыя праходзіць пад дэвізам «Здайце кроў, хай у свеце пульсуе жыццё». Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ініцыятыўныя групы людзей, некамерцыйныя арганізацыі, работнікі дзяржаўных і прыватных кампаній, якія рэалізуюць праекты ў рамках карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, актывісты і валанцёры грамадскіх аб’яднанняў, а таксама студэнты навучальных устаноў», — адзначылі спецыялісты.

Для таго каб стаць донарам, неабходна атрымаць даведку ў паліклініцы па месцы жыхарства, у якой будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб тым, што ў чалавека няма супрацьпаказанняў да донарства крыві. «Акрамя гэтага, неабходны пашпарт патэнцыйнага донара», — адзначылі на станцыі пералівання.

Далучыцца да дабрачыннай акцыі можна на Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві, якая размяшчаецца па ул.Піянерская, 17. Гадзіны працы: 8.00-17.00. Тэлефон для даведак: 8 (0222) 78-14-22, +375 (44) 592-05-20.

У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці больш за 7 тыс. чалавек сталі донарамі крыві і яе кампанентаў, з іх амаль 5 тыс. — у Магілёве. У 2020 годзе званне «Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь» атрымалі больш за 260 чалавек у абласным цэнтры. Па вобласці — гэта больш за 8 тыс. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.