Вы тут

Больш за 450 работнікаў павысілі кваліфікацыю па кірунку «Ахова працы і заканадаўства аб працы» у Віцебску


Сёлета ў Падзвінні павысілі кваліфікацыю больш за 450 кіраўнікоў і спецыялістаў па кірунку «Ахова працы і заканадаўства аб працы». Праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведнай абласной камісіі паспяхова прайшлі больш за 310 кіраўнікоў і спецыялістаў, у камісіях гаррайвыканкамаў — амаль 2 тысячы работнікаў, паведамілі ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.


Для ўкамплектавання арганізацый кваліфікаванымі кадрамі ажыццяўляецца перападрыхтоўка спецыялістаў арганізацый на базе вышэйшай адукацыі па другой спецыяльнасці «Ахова працы». У 2020 годзе дыпломы атрымалі 32 чалавекі, 56 працягваюць навучанне.

У структуры прычын няшчасных выпадкаў допуск пацярпелага да працы без навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў 2019 годзе склаў 4%, у 2020 годзе — 7,7%, за першы квартал бягучага года — 10%.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?