Вы тут

Аляксандр Бадзяка: Эканоміка павінна быць без палітыкі


Эканоміка павінна быць без палітыкі,​ лічыць кіраўнік Магілёўскага прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка.


Магілёўскае прадпрыемства «Тэхналіт» — першы завод у Беларусі, які займаецца вытворчасцю поршневых кольцаў і гільзаў цыліндраў з адмысловага зносастойкага чыгуну прагрэсіўным метадам ліцця — намарожваннем. За распрацоўку і прамысловую рэалізацыю «Тэхналіт» сумесна з Інстытутам тэхналогіі металаў НАН Беларусі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Прадпрыемства спецыялізуецца на дробнай і сярэдняй серыйнай вытворчасці камплектуючых і запасных частак да аўтатрактарнай, дарожнай, чыгуначнай, сельскагаспадарчай, будаўнічай і спецыяльнай тэхніцы. У краіны Еўрасаюза ідзе ўсяго каля 15 % яго вырабаў, але кіраўніцтва завода сур'ёзна занепакоена прынятай Еўрапарламентам рэзалюцыі па Беларусі, у якой прапаноўваецца ўвесці эканамічныя санкцыі.

— Гэта абавязкова ўдарыць і па нас, — кажа заслужаны работнік прамысловасці, стваральнік і дырэктар прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка. — Як пастаўшчыкі камплектуючых, мы працуем з такімі вялікімі кампаніямі, як Беларускі трактарны завод, БелАЗ, МАЗ, КаМАЗ — мы ўскосна ад іх залежым. Скарачаюцца чыгуначныя перавозкі, а мы ўжо падлічваем страты — меней рэалізуецца камплектуючых. Хтосьці пажартаваў, што санкцыі — стымул для развіцця. Але гэта дрэнны жарт. Я за тое, каб усе жылі мірна і адзін аднаго паважалі. Любая канфрантацыя — гэта дрэнна. Я па-за палітыкай, але, як любы гаспадарнік, заўсёды балюча ўспрымаю інфармацыю пра санкцыі. Усе, хто займаюцца рэальнай эканомікай, супраць іх.

Класікі вызначалі, што палітыка ёсць канцэнтраванае выражэнне эканомікі. Але апошнія 30—35 гадоў майго асэнсаванага жыцця, як я разумею, мы жывём з дакладнасцю наадварот. Палітыка вызначае эканоміку ва ўсім свеце. Адны друкуюць пустыя грошы, другія ўкладваюць іх у свае фонды развіцця. Якая ж тут эканоміка? Гэта чыстая палітыка. Мы жывём у рэальных умовах. Апошнія тры дзясяткі гадоў палітычныя рашэнні прымушаюць эканоміку рухацца туды, куды палітыкі пажадаюць. Гэтыя рашэнні тармозяць цэлыя рэгіёны.

Санкцыі непазбежна ўдараць па кішэні простых людзей. І палітыкам, перш чым прымаць рашэнне аб іх, варта пра гэта ўспомніць.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...