Вы тут

Павел Сушко: «Мне не забыць...»


«Багата песень, /Сэрцу блізкіх,/ Спяваеш ты, / Край родны мой,/ Напеў іх, сумны/ Ад калыскі,/ Лунае ціха/ Нада мной./ Збіраю іх/ У сініх далях,/ І пад бяздольны/ Накіп слёз/ З маіх грудзей/ Гарачай хваляй/ Ірвецца/ Чулы адгалос»... Гэтыя радкі паэт з вёскі Сушкі Міёрскага раёна Павел СУШКО (1909 — 1974) напісаў у 1938 годзе. Ён, заходнебеларускі селянін, і друкавацца пачаў у 1938-м... У перыёдыцы Заходняй Беларусі: «Зорка», «Шляхам моладзі»... Вось назвы тых твораў — «Бацькаўшчына», «Магіла жаўнера», «Восень», «Над магілай бацькоў», «На чужыне», «Ноч», «Гора», «Вясна»... Да ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вершы Паўла Сушко распаўсюджваліся ў рукапісах сярод падпольшчыкаў і простых людзей. У вершах гучаў заклік да барацьбы з нацыянальнымі прыгнятальнікамі, з тымі, хто жадаў зрабіць беларусаў выключна рабамі. 


 

А як прыйшоў дзень 17 верасня 1939 года, Павел Сушко апынуўся сярод найболей актыўных арганізатараў новага жыцця. Прыняў актыўны ўдзел у стварэнні першага ў Міёрскім раёне калгаса — «Баявы партызан». Землякі абралі паэта і актыўнага ўдзельніка грамадскага жыцця старшынёю Чэраскага сельсавета. 

І вось ужо новыя матывы гучаць у паэзіі селяніна, які чым мог набліжаў час уз’яднання ў свае маладыя гады: 

Мы доўга, штурханыя бурай жыццёвай, 

Па хвалях нядолі і гора плылі,

Нарэшце прысталі да прыстані новай — 

Вялікай свабоднай савецкай зямлі. 

 

Гулка грыміць няхай гімн перамогі,

Хай песня калыша блакіт яснай далі

Аб тым, як, з братам з’яднаўшы дарогі, 

Мы шчасце знайшлі, што так доўга шукалі. 

(«З’яднанне», 1940 год). 

Час, зразумела, патрабаваў не гэтулькі вершаў, колькі канкрэтных дзеянняў. Разам з уз’яднаннем прыйшлі новыя клоопаты, патрабавалася пераарыентаваць селяніна на новы лад жыцця. А тут і вайна грымнула... У час Вялікай Айчыннай вайны Павел Міхайлавіч спярша — сувязны партызанскага атрада «Масква», потым — партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Выступае ў газеце Міёрскага падпольнага райкама КП (б) Б з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сяўня. З-пад яго пяра выходзіць і «Марш беларускіх партызан», які спявалі народныя мсціўцы. З вершаў ваеннага часу — «***Пад імжою самотнай смугі...», «Тры дарожанькі», «Час помсты»... Гэтыя творы, напісаныя ў час акупацыі, у вёсцы Сушкі, у партызанскім атрадзе, будуць праз многа гадоў надрукаваны ў калектыўным зборніку «У паходзе» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1985). Разам з творамі другіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — Янкі Тулупава, Міколы Сабалеўскага, Рыгора Родчанкі. Вось што напісаў у прадмове да кнігі, якая пабачыла свет праз адзінаццаць гадоў пасля смерці заходнебеларускага паэта, вядомы мастак слова Аляксей Русецкі: «... галоўнае ў творчасці маіх калег — дабрыня, гуманізм, пачуццё любові і крэўнай еднасці з людзьмі, чалавекам працы, высокае ўсведамленне быць грамадзянінам. „Дзе б я ні быў, усюды я багаты, дзе б ні ішоў, прытулак мне дадуць, гасцінна расчыніўшы дзверы заты, бо толькі з добрым да людзей іду“ — пісаў Павел Сушко. 

Гэтымі словамі ён выказаў думкі і пачуцці і ўсіх астатніх аўтараў зборніка». 

Наўкола разбой і пажары,

Ліецца нявінная кроў,

Зганяюць звяругі-пачвары

У рабстве сясцёр і братоў. 

 

Бясстрашнасць нам грукае ў грудзі, 

Да помсты згуртоўвае нас. 

Не будзем жа, людзі, марудзіць, — 

Адпомсціць крыўдзіцелям час, — 

пісаў заходнебеларускі і партызанскі паэт у 1943 годзе. 

З вяртаннем да мірнага жыцця не адразу Павел Сушко пачаў выступаць у друку. Першыя пасляваенныя публікацыі датаваны 1963 годам. Што ж, можна зразумець і паэта, надзённым клопатам для якога сталася звычайнае жыццё, уладкаванне сям’і. Дарэчы, сын Паўла Міхалавіча — паэт Пятро Сушко, які ўжо сам пачаў з вершамі выступаць у раённым друку з 1954 года. А ў «Вожыку» надрукаваў верш «Дарагое каханне» у 1961 годзе. Пятро Сушко, які працаваў у розных рэспубліканскіх выданнях, у тым ліку — і адказным сакратром газеты «Літаратура і мастацтва», літсупрацоўнікам газеты «Звязда», рэдактарам аддзела літаратуры часопіса "«Вожык» — аўтар кніг «Ганарлівы сучок» (1975), «Касіў Ясь канюшыну» (1976), «Пратока» (1976), «Восці напагатоў» (1978), «Вясёлы Бай» (1980), «Парнаская кузня» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990)... Многія творы Пятра Паўлавіча перакладзены на літоўскую, рускую, узбекскую, украінскую мовы. 

Творчы ж лёс бацькі склаўся зусім іначай. Так, як склаўся лёс многіх заходнебеларускіх паэтаў, чые імёны сёння і вогуле забыты. Літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік назваў творы Паўла Сушко «мастацкімі дакументамі перажыванняў заходнебеларускага перадавога селяніна». Вершы міёрскага паэта ўключаны і ў анталогію «Сцягі і паходні» (1965). Асобныя творы Паўла Сушко пакладзены на музыку кампазітарамі М. Пятрэнкам і А. Палонскім — «Сцяжынка» і «Ой, ішла дзяўчына». 

З верша Паўла Сушко «Светлы сум»:

Прыходзіць сум па велічным і светлым,

Па недасяжным. Падступае жаль,

Што не лятаў па трасах міжпланетных,

Хадзіў я пешшу ўсё жыццё амаль. 

 

І хоць цяпер я жыць магу ў дастатку,

Куды ні глянь — бязвоблачная даль,

Спытае хто — кажу, што ўсё ў парадку... 

А па няздзейсненым — туга і жаль. 

Дарэчы, у Вільнюсе ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік вершаў Паўла Сушко «Адгалоскі», датаваны 1939 годам. Відавочна, ён складаўся пад кПавел СУШКО: «Мне не забыць...»

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.