Вы тут

Амаль паўсотні ўдзельнікаў дарожнага руху «пад градусам». Зводка ДАІ Гомельшчыны


Так, у суботу і нядзелю супрацоўнікі ДАІ на тэрыторыі Гомельскай вобласці выявілі 26 кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане. Выяўлены з праезнай часткі ў стане алкагольнага ап'янення 23 пешаходы.


— Нягледзячы на праведзеную работу і ўзмоцнены кантроль праваахоўнікаў за ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху, на тэрыторыі вобласці адбылося 2 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, — адзначыла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Вольга Курбіева. — Адно з іх адбылося 13 чэрвеня прыкладна ў 22:15 у Брагінскім раёне: 44-гадовы кіроўца, за рулём аўто «БМВ» рухаўся па аўтадарозе «Чырвоная Гара — Кавака» ў кірунку Гомеля, на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на металічную агароджу моста, пасля чаго з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і перакуліўся.

На момант затрымання кіроўца знаходзіўся ў нецвярозым стане, як і яго пасажыр. Па выніку ДТЗ цялесныя пашкоджанні атрымала 45-гадовая жанчына-пасажыр вышэйпаказанага транспартнага сродку. Яна была дастаўлена ў Брагінскую цэнтральную райбальніцу.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».