Вы тут

Ад удару токам у Івацэвіцкім раёне загінуў 18-гадовы хлопец


У праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб траўміраванні мясцовага жыхара, перадае тэлеграм-канал СК.


Па папярэдніх дадзеных, ноччу 12 чэрвеня хлопец, знаходзячыся паблізу чыгуначных шляхоў у кампаніі траіх сяброў, вырашыў дзеля забавы ўзлезці на ўкладачны кран. Калі ён падняўся на рухомую стралу крана, то быў траўмаваны ўдарам току высакавольтнай лініі электраперадач. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.

Следча-аператыўнай групай з удзелам спецыялістаў УГКСЭ па Брэсцкай вобласці праведзены агляд месца здарэння. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Праведзенае апытанне відавочцаў і сваякоў загінулага маладога чалавека.

Устаноўлена, што адзін з хлопцаў у момант здарэння размаўляў па тэлефоне і адышоў ад кампаніі, а двое іншых сядзелі на лаўцы і да ўкладачнага крана не падыходзілі. Якіх-небудзь дадзеных аб тым, што, знаходзячыся на даху крана, хлопец спрабаваў зрабіць сэлф — няма.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».