Вы тут

У гардэробе Земфіры ёсць кашулі ад гродзенскага дызайнера


Мадэльер больш за 15 гадоў займаецца канструяваннем адзення. Яна працавала на буйных прадпрыемствах дызайнерам, а потым вырашыла выпусціць сваю лінію. Пасля перапынку Яўгенія прадставіла гродзенцам сваю новую калекцыю «Прадчуванне». На думку дызайнера, модным кірункам становіцца акцэнт на свабодны пакрой і экалагічныя матэрыялы.


Паказ высокай моды прайшоў на вышыні ў прамым сэнсе гэтага слова. Месцам правядзення стала аглядальная пляцоўка ў цэнтры Гродна на адным з гандлёвых цэнтраў. Трэба сказаць, што мадэлі вельмі добра ўпісваліся ў антураж горада і адпавядалі размаху свабоднымі формамі. 

Менавіта такое адзенне Яўгенія Смірнова лічыць прыярытэтным у новым сезоне. Шырокія «бермуды» з асіметрычнымі курткамі і шырокімі блузкамі, аб’ёмныя сукенкі. Вяртаюцца ў моду «бананы». Мадэльер прапануе іх у новым варыянце — з некалькімі зашчыпамі ўнізе. Галоўны прынцып — гэта камфорт і зручнасць. Усё тое, што не перашкаджае руху. 

— Мне хочацца, каб людзі апраналіся больш свабодна, мне не пасуе адзенне, якое шчыльна аблягае фігуру. Цела не абавязкова выстаўляць напаказ, — лічыць дызайнер. — Мы павінны быць свабоднымі звонку і ўнутры, не закоўваць сябе ў адзенне.

Уся калекцыя выканана ў і светлых адценнях. Праўда, ёсць і класічныя чорныя мадэлі. Майстар паведаміла, што імкнулася паказаць самадастатковасць тканіны праз дэталі — складкі, драпіроўку, валаны. Яшчэ адзін важны прынцып — экалагічнасць. Таму тканіна — толькі натуральная, баваўняная. Наогул, рэчы не павінны служыць толькі адзін сезон. Мадэльер скіроўвае сваю калекцыю на больш працяглы час. Яна імкнецца ствараць рэчы, якія знаходзяцца па-за межамі часу. І знаходзіць нямала прыхільнікаў.

— Я бачу, што многім прысутным гэта спадабалася, і многія хочуць сабе нешта набыць. Пры гэтым тут няма камерцыйнага інтарэсу, мне проста захацелася стварыць менавіта такую лінію. Спадзяюся, што новыя рэчы знойдуць свайго пакупніка, таго, хто захоча гэта насіць. Гэта маё прадчуванне моды. Кожны мастак — ён крыху прадказальнік у сваёй творчасці.

Дызайнер не вельмі любіць прымаць удзел у маштабных конкурсах, хаця ўжо мае сваю марку. Па словах дзяўчат-мадэляў, брэнд Smev прысутнічае і ў гардэробе вядомай спявачкі Земфіры. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...