Вы тут

Качанава: адносіны паміж Беларуссю і Расіяй характарызуюць вельмі блізкіх і добрых сяброў


Адносіны паміж Беларуссю і Расіяй характарызуюць вельмі блізкіх і добрых сяброў, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Яўгенам Лук’янавым, перадае БелТА.


«Нашу краіну вы добра ведаеце, таму, думаю, што ваша работа ў якасці пасла надасць новы імпульс нашым адносінам і ўзровень нашага супрацоўніцтва будзе прымножаны, — адзначыла Наталля Качанава. — Што можна сказаць пра адносіны Беларусі і Расіі? Напэўна, няма ў свеце такіх аналагаў, каб было такое яднанне паміж народамі, добрасуседства, сяброўства, братэрства. Усё тое, што характарызуе вельмі блізкіх і добрых сяброў. З іншага боку, вядома, няма мяжы дасканаласці. І нам давядзецца яшчэ шмат працаваць над тым, каб тыя пытанні, якія ў нас ёсць, мы вырашалі больш эфектыўна на карысць нашых народаў і нашых краін».

Спікер падкрэсліла, што Беларусь вельмі высока цэніць той палітычны дыялог, які складваецца паміж нашымі краінамі і прэзідэнтамі. «Нашы прэм’ер-міністры супрацоўнічаюць вельмі плённа і цесна. Нашы ўрады працуюць даволі паспяхова, у інтэграцыйных структурах мы падтрымліваем адзін аднаго. Гэта таксама вельмі важна, асабліва ў гэты няпросты перыяд для нашых краін. Калі ёсць надзейнае плячо брата, саратніка — гэта вельмі важна, — сказала яна. — У нас склаліся вельмі добрыя парламенцкія адносіны. І мы гэта высока цэнім. Валянціна Мацвіенка — гэта наш добры сябар і надзейны партнёр. Вельмі добрай пляцоўкай стаў Форум рэгіёнаў. Мы цяпер рыхтуем восьмы форум, які пройдзе ў Маскве і Маскоўскай вобласці. Гэта добрая пляцоўка для заключэння кантрактаў, а самае важнае — для супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі і народамі. Спадзяёмся, што і гэты форум надасць новы імпульс нашым узаемаадносінам».

Наталля Качанава выказала ўдзячнасць Расіі за падтрымку ў барацьбе з COVID-19. «Тое, што сёння ў нас ёсць вакцына і мы можам прышчэпліваць нашых людзей, — гэта дарагога каштуе. Сёння мы развіваем вакцыну. У бліжэйшы час спадзяёмся, што будзем яе выпускаць. Таму вялікі дзякуй. Гэта цяпер вельмі важна. Як і тое, што аднавіліся зносіны паміж нашымі краінамі, больш эфектыўна пайшлі паязды, больш стала авіярэйсаў. Гэта ўсё будзе на карысць нашых краін», — упэўнена старшыня Савета Рэспублікі.

Паводле слоў спікера, Расія — наш стратэгічны партнёр, з якім мы гатовы да супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. «У мінулым годзе з-за пандэміі прасеў тавараабарот. У бягучым годзе ўжо ёсць рост. Мы гэта бачым. Што датычыцца гуманітарнай сферы, то тут трэба адзначыць і ўзаемадзеянне нашых маладзёжных арганізацый і міністэрстваў адукацыі. Наогул у нас узаемадзейнічаюць усе структуры, дзяржаўныя і грамадскія», — дапоўніла яна.

У сваю чаргу пасол адзначыў, што нашы краіны не забываюць сваю гісторыю. «Таму што народ, які забыў сваю гісторыю, не будзе мець будучыні. Гэта перш за ўсё гісторыя нашых братэрскіх народаў, аб’яднаных агульным разуменнем каштоўнасцей, сэнсу быцця. Таму і прымяняюцца такія агрэсіўныя спробы нас развесці, проціпаставіць адзін аднаму. Разам мы моцныя, а паасобку слабейшыя», — дадаў Яўген Лук’янаў.

Пасол акцэнтаваў увагу, што Расія і Беларусь як краіны — заснавальніцы ААН лепш за многіх ведаюць цану міру. «Беларусь панесла каласальныя ахвяры ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты каток прайшоў па беларускай зямлі, — сказаў ён. — Не прымаюць нас, славян. І я кажу не пра нашу загадкавую рускую душу. Або яшчэ нешта. Мы на самай справе вельмі простыя. Мы прызнаём, калі да нас па-добраму, па-таварыску. Калі гэта дружба і падтрымка. Але калі гэта ўсё праз губу або праз калена. Калі нам указваюць, маўляў, вы спачатку ўмовы выканайце, а потым мы вас па галоўцы пагладзім — гэты перыяд у навейшай расійскай гісторыі мы прайшлі ўжо. Нам не патрэбна абвастрэнне, санкцыі, унутраны націск і ўсё астатняе. Наша задача, як і ў любой нармальнай дзяржавы, — забеспячэнне дастойнага сацыяльна-эканамічнага становішча нашых грамадзян. Гэта фундамент бяспекі кожнай дзяржавы».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.