Вы тут

У Гродне на рацэ выратавалі 18-гадовага хлопца


У Гродне на Нёмане ратавальнікі дасталі з ракі 18-гадовага хлопца. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.


pixabay.com

Інцыдэнт адбыўся ў раёне цэнтральнай выратавальнай станцыі 11 чэрвеня. «Малады чалавек заплыў за буйкі і практычна адразу пайшоў пад ваду. Гэта заўважылі выратавальнікі і аказалі яму дапамогу. Няўдачлівы плавец знаходзіўся ў стане ап’янення», — распавялі ў абласной арганізацыі Таварыства.

Ратавальнікі нагадваюць, што алкаголь і адпачынак на вадзе несумяшчальныя. Таксама для купання лепш выбіраць вадаёмы, дзе ёсць выратавальныя станцыі і пасты. Там забяспечана дзяжурства выратавальнікаў, а таксама правяраюцца стан дна і вады.

Зафіксаваныя ў рэгіёне і трагічныя інцыдэнты на вадзе. У Ваўкавыскім раёне 12 чэрвеня з тэхнічнага вадаёма дасталі цела 94-гадовага мужчыны. Прычына ўтаплення высвятляецца. У гэты ж дзень у Навагрудскім раёне непадалёк ад пасёлка Любча ў вадзе знайшлі цела жанчыны. Пакуль яе асобу не ўстанавілі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».